Вы тут

Лясгасы прадалі амаль 140 тыс. навагодніх дрэў


Па выніках рэалізацыі навагодніх дрэў, лесагаспадарчымі ўстановамі было прададзена 139 996 елак і соснаў, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса. Больш актыўна прыярытэт жывым атрыбутам святаў аддавалі жыхары Мінскай і Гродзенскай абласцей: тут было рэалізавана 32 128 і 30 917 навагодніх дрэў адпаведна.


У цэлым, попыт на дрэвы ў гэтым годзе знізіўся: у параўнанні з 2018 г. было рэалізавана прыкладна на 20 тысяч дрэў менш. Зніжэнне зафіксавана па ўсіх абласцях за выключэннем Гомельскай, дзе штогод купляюць не менш за 14 тысяч елак і соснаў. У Гомельскай вобласці прасочваецца яшчэ адзін трэнд: больш за палову пакупнікоў аддалі перавагу не елі, а хвоі. У гэтым годзе тут было рэалізавана 7 407 штук гэтага віду іглічных.

Істотнае падзенне аб'ёмаў рэалізацыі зафіксавана ў лясгасах Мінскай вобласці: у гэтым годзе яны прадалі прыкладна на 6 тысяч навагодніх дрэў менш. Гэта звязана, перш за ўсё, з адсутнасцю гандлёвых кропак лясгасаў ў сталіцы (з-за ўвядзення аўкцыённай сістэмы прадастаўлення пляцовак). Так, калі ў мінулым годзе прадукцыя арганізацый сістэмы Мінлясгаса была прадстаўлена ў г. Мінску больш чым на дваццаці ёлачных базарах, то сёлета - толькі на двух, пры гэтым адна з кропак належала ДЛГУ "Мінскі лясгас", яшчэ адна - Рэспубліканскаму лясному селекцыйна-насенняводчаму цэнтру.

Разам з тым, варта адзначыць павелічэнне цікавасці беларусаў да навагодніх дрэваў у кадках. Так, калі у 2018 г. было прададзена 2080 доўгажывучых атрыбутаў, то у 2019 г. - ужо 2883. Другі год запар па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі праводзілася рэспубліканская акцыя "Захавай сімвал свята". Лясгасы і Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр прапаноўвалі беларусам набыць навагоднія дрэвы ў кадках, чыгунах ці скрынях, каб затым захаваць іх да вясны (напрыклад, на балконе або дачы) і высадзіць іх у найбліжэйшай лясніцтве падчас акцыі "Тыдзень лесу". Такім чынам, кожны беларус можа ўнесці свой уклад у азеляненне малой радзімы. А ўсім пакупнікам навагодніх дрэў у кадцы (чыгуне ці скрыні) лясгасы і РЛСНЦ дарылі памяткі па догляду за сімвалам свята.

Больш актыўна за ўсё акцыю падтрымалі ў Мінскай вобласці: тут было рэалізавана 889 навагодніх дрэў у кадках.

Прэв'ю: l34.news

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».