Вы тут

На "Нафтане" ідзе перапрацоўка нафты з РФ, на Мазырскі НПЗ паставак пакуль няма


На "Нафтане" ідзе перапрацоўка нафты з РФ, на Мазырскі НПЗ нафта яшчэ не паступала, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне "Белнафтахім".


"Нафта на "Нафтан" паступае, пачалася яе перапрацоўка. З 17.00 4 студзеня на Нафтан паступіла 26,5 тыс. т нафты. Захоўваецца мінімальная загрузка прадпрыемства", - праінфармавалі ў "Белнафтахіме".

Расія з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. У "Белнафтахіме" заявілі, што гатовыя забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку ў аўтамабільным паліве ў поўным аб'ёме. Экспарт нафтапрадуктаў часова прыпынены. 4 студзеня "Белнафтахім" паведаміў аб дамоўленасці з РФ на пастаўку першай партыі нафты, якая закупляецца па кошце без прэміі, у гэты ж дзень нафта пачала паступаць на "Нафтан".

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.