Вы тут

Мінпрацы распавяло, як можна павялічыць пенсію ў 2 разы


Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў у эфіры тэлеканала АНТ распавёў, якія бонусы атрымае работнік за адкладзены выхад на пенсію.


Па словах Валерыя Кавалькова, заканадаўча прадугледжана магчымасць адмовіцца ад атрымання пенсіі на перыяд працы. У такім выпадку яе памер за кожныя два месяцы павялічваецца на 1% заробку, прынятага для вылічэння.

У прыклад ён прывёў пенсійныя выплаты для мужчыны з 30 гадамі працоўнага стажу і сярэдняй па краіне заработнай платай. У стандартнай сітуацыі памер пенсіі складае Br368, а калі на 5 гадоў адмовіцца ад выплат - Br706. "Пенсія павялічыцца ў 1,9 разы, прыбаўка істотная, - адзначыў Валерый Кавалькоў. - У сярэднім мужчына атрымлівае пенсію 16 гадоў, а жанчына - 26 гадоў. Гэты пяцігадовы перыяд у агульным перыядзе атрымання пенсіі не такі значны".

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.