Вы тут

Рэкордны даход ад анлайн-гульняў


За мінулы год даход ад кітайскіх віртуальных гульняў перавысіў 310 мільярдаў юаняў (каля 45 млрд долараў), рост склаў 10,6%, перадае "«Жэньмінь жыбаа» анлайн".


Таксама фактычны даход ад рэалізацыі анлайн-гульняў на кітайскім рынку дасягнуў 233 млрд. юаняў, ён на 8,7% перавысіў паказчыкі мінулага года. І самая актыўная частка — прыбытак ад рэалізацыі мабільных гульняў — перавысіў 151,3 млрд. юаняў, што на 13% больш за паказчыкі мінулага года.

Даход ад кітайскіх анлайн-гульняў на сусветным рынку дасягнуў 11,1 млрд. долараў, гадавы прырост склаў 16,7%. Акрамя таго, таксама хутка развіваюцца продажы кібергульняў. Згодна з дакладам, аб’ём рынку кібергульняў Кітая за мінулы год склаў каля 97 млрд. юаняў з ростам на 16,2%. Мабільныя кібергульні таксама сталі галоўнай рухаючай сілай гэтых продажаў.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Уздзенскі касцёл, які пабудавалі ў канцы ХVІІІ стагоддзя, мясцовыя ўлады не адзін раз спрабавалі прадаць праз электронны аўкцыён, але ахвотных аднавіць помнік архітэктуры не знаходзілася. 

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36