Вы тут

Індустрыя лічбавага чытання


У мінулым годзе ў Кітаі аб’ём рынку лічбавага чытання дасягнуў 25,4 млрд юаняў (3,6 млрд долараў), павялічыўшыся на 19,6% у параўнанні з 2018 годам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Аб актыўным развіцці сектара сведчыць рост колькасці чытачоў. У 2018 годзе колькасць чытачоў электронных выданняў дасягнула 432 мільёнаў, сярэдні аб’ём электронных кніг на чалавека складае 12,4, а сярэдняя працягласць чытання — 71,3 хвіліны.

Пастаянна павышаецца ўплыў і якасць чытання ў электронным асяроддзі. Нядаўна 20 кітайскіх бібліятэк, у тым ліку Нацыянальная бібліятэка Кітая, сумесна адкрылі для ўсіх жадаючых доступ да электронных версій больш 7,2 тыс старажытных кніг. Як адзначаецца ў Белай кнізе «Лічбавае чытанне ў Кітаі у 2018 годзе», амаль 70% рэспандэнтаў лічаць, што якасць электроннага кантэнту для чытання палепшылася. У 2015 годзе колькасць стваральнікаў лічбавага кантэнту склала толькі 4,8 мільёна, а летась гэты паказчык вырас да 8,62 мільёна.

Паляпшэнне якасці электронных рэсурсаў для чытання стымулюе жаданне чытачоў плаціць за паслугі. Паводле статыстыкі «Белай кнігі», з 2016 па 2018 гады гатоўнасць кітайскіх чытачоў выдаткоўваць на электронныя кнігі працягвалася расці, дасягнуўшы 66,4% у мінулым годзе.

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Уздзенскі касцёл, які пабудавалі ў канцы ХVІІІ стагоддзя, мясцовыя ўлады не адзін раз спрабавалі прадаць праз электронны аўкцыён, але ахвотных аднавіць помнік архітэктуры не знаходзілася. 

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36