Вы тут

Mайстар філіграннай інкрустацыі


Мастацтва філіграннай інкрустацыі таксама называюць мастацтвам «тонкага золата», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Для традыцыйнай філіграннай інкрустацыі выкарыстоўваецца тонкі дрот з золата або срэбра, з якой рознымі метадамі, уключаючы пайку, віццё і пляценне, вырабляюць разнастайныя ажурныя формы. Затым пры дапамозе тачэння, чаканкі, высечкі, устаўкі і іншых аперацый у металічных нарыхтоўках робяць спецыяльныя пазы, якія інкрустуюцца каштоўнымі камянямі. Філігранная інкрустацыя — адно з кітайскіх прыдворных рамёстваў, у 2008 годзе яно было ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.

Выбітны пекінскі майстар Дун Жуйцзін займаецца філіграннай інкрустацыяй ужо больш за тры дзнсяцігоддзі і ў апошнія гады актыўна папулярызуе гэтае мастацтва, у тым ліку і ў школах. Цяпер ён распрацоўвае тэхніку філіграннай інкрустацыі срэбнага посуду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?