Вы тут

Гаджэты, шоў, куміры


Паводле даклада, апублікаванага кансалтынгавай кампаніяй iResearch, жыхары КНР, якія нарадзіліся пасля 1995 года, штомесяц расходуюць больш за 3 тысячы юаняў (каля 430 долараў). Летась у параўнанні з 2018-м, значная колькасць маладых кітайцаў сталі больш траціць на інтэрнэт-пакупкі, турызм і веды, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Згодна з дакладам, больш за палову маладых людзей добра кіруюць уласнымі фінансамі, рацыянальна расходуюць свае сродкі. Яны здольныя падтрымліваць высокі ўзровень спажывання, аднак не выходзяць за рамкі сваіх магчымасцяў.

Інтэрнэт-пакупкі сталі галоўным выбарам у штодзённых выдатках маладых кітайцаў. Прадстаўнікі сучаснага маладога пакалення ў Кітаі аддаюць перавагу уласным брэндам. Нягледзячы на ​​тое, што прадукцыя кампаніі Apple па-ранейшаму карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод маладых кітайцаў, сярод 10 брэндаў, якімі яны карыстаюцца, палова — кітайскія. Прадукцыя Huawei размясцілася адразу ж пасля Apple. Сярод 30 найбольш папулярных марак 33% — кітайскія.

Дадзеныя дакладу таксама сведчаць аб тым, што прадстаўнікі, якія нарадзіліся пасля 1995 года, любяць глядзець фільмы і тэлесерыялы, а таксама слухаць музыку, гэтыя віды забаў складаюць 77% і 75% адпаведна. На трэцім месцы — турызм (57%).

У параўнанні з групай работнiкаў, маладыя кітайцы ў першую чаргу любяць глядзець фільмы, а затым тэлесерыялы і разнастайныя шоў. Што тычыцца кароткіх відэа, дадатак Tik Tok з’яўляецца самым папулярным, паказчык выкарыстання дасягае 88%.

У эпоху эканомікі куміраў ідалы сталі спажывецкім таварам. Згодна з дакладам, 41% прадстаўнікоў, якія нарадзіліся пасля 1995 года, трацілі свае сродкі на куміраў. У мінулым годзе сярэдні аб’ём выдаткаў дасягаў 1365 юаняў.

Маладыя кітайцы таксама любяць купляць двухмерныя тавары. З пункту гледжання сярэднегадавога спажывання, карыстальнікі віртуальнага свету марнуюць каля 1500 юаняў.

Прэв’ю: kakoj-segodnja-prazdnik.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«Звязда» неяк правільна пісала, што ёсць такое месца, дзе чалавеку добра аднаму. Гэта — прыбіральня.

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?