Вы тут

Летась было рэалізавана 20 сумесных праектаў у рамках праграмы «Польская дапамога»


Летась было рэалізавана 20 сумесных праектаў у рамках праграмы «Польская дапамога» на суму больш за два мільёны еўра. Асаблівае месца займалі праекты, накіраваныя на падтрымку дзяцей.


katolik.life

З 2019 года пасольства Польшчы пачало супрацоўніцтва з беларускімі прадстаўніцтвамі ААН і ЮНІСЕФ. Рашэд Мустафа САРВАР — прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі — расказаў аб сумесным праекце «Бяспечнае і спрыяльнае асяроддзе для дзяцей і моладзі». Адзін з кірункаў праекта — актывізацыя ўдзелу дзяцей у прыняцці рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы. Падлеткаў вучаць выяўляць праблемы на рэгіянальным узроўні і прапаноўваць спосабы іх вырашэння. Важна, што гэта не гульня, а рэальная справа, бо вылучаецца фінансавая падтрымка для рэалізацыі цікавых ідэй.

Другі важны кірунак — кібербяспека. У сучасных дзяцей нельга адабраць інтэрнэт, але трэба выбудаваць такую сістэму, каб яны былі абаронены ад усіх формаў гвалту ў сусветнай павуціне. Пры падтрымцы МУС Беларусі створаны сайт kіds.роmоgut.bу, на якім у даступнай форме расказваецца аб бяспечных паводзінах у сеціве, а таксама аб праблеме наркаманіі. З інфармацыяй, размешчанай на гэтым сайце, карысна азнаёміцца і бацькам.

Дзякуючы сумеснай рабоце «Польскай дапамогі» і дабрачыннай арганізацыі «Карытас» створаны 21 інтэграцыйны дзіцячы пакой, якія называюць «святліцамі». Гэта — перанос польскага вопыту, бо ў суседзяў яны паспяхова дзейнічаюць з 1990-х гадоў. За тры апошнія гады «святліцы» адкрыліся ў вялікіх і малых гарадах Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Сродкі «Польскай дапамогі» выдаткаваныя на рамонт пакояў і закупку абсталявання, навучанне персаналу. Перш за ўсё людзі, якія працуюць у «святліцах», дапамагаюць дзецям-інвалідам, каб яны маглі інтэгравацца ў грамадства. Таксама ў іх поле зроку трапляюць дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, з няпоўных і іншых праблемных сем'яў.

Як адзначаюць прадстаўнікі каталіцкага духавенства, дзверы «святліц» адкрыты для дзяцей любога веравызнання. Дзеці і дарослыя з сацыяльна неабароненых сем'яў могуць атрымліваць тут самую розную дапамогу: ад псіхалагічнай да навучання простым бытавым справам, таму пакоі карыстаюцца велізарнай папулярнасцю ў мясцовых жыхароў. Практычна ўсюды колькасць наведвальнікаў прыкметна большая, чым першапачаткова планавалася.

Гаворачы аб праграме «Польская дапамога», перш за ўсё варта адзначыць яе доўгатэрміновую накіраванасць і арыентаванасць на канкрэтных людзей. Супрацоўніцтва працягнецца і сёлета — адпаведнае пагадненне падпісана паміж Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі і пасольствам Польшчы ў нашай краіне.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: «Святліца» вам у дапамогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.