Вы тут

Прайшла рэспубліканская дабрачынная акцыя «Калядная ёлка — нашы дзеці»


Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў дзяцей на Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Калядная ёлка — нашы дзеці»

Мерапрыемства, арганізаванае Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Епархіяльным упраўленнем Беларускай праваслаўнай царквы, Беларускім фондам міру пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, адбылося ўчора ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска.


Фота БЕЛТА

На калядную ёлку запрасілі больш за 1500 дзяцей і падлеткаў з раёнаў Беларусі і Расіі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама маленькіх гасцей рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў. На праект прыехалі дэлегацыі з 25 раёнаў Беларусі і двух раёнаў Браншчыны.

Як перадае БелТА, мітрапаліт Павел павіншаваў дзяцей са святам, здзейсніў малітву за дзяцей Беларусі, блаславіў удзельнікаў сустрэчы. Госці ў знак падзякі падрыхтавалі яму творчыя віншаванні і сувеніры, вырабленыя сваімі рукамі, у тым ліку святочны калядны пірог з 26 свечкамі — столькі гадоў існуе праграма.

«Мы рады таму, што дзеці з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама таленавітыя дзеці маюць магчымасць прыехаць у сталіцу, сустрэцца з мітрапалітам, — адзначыў начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Шпарло. — Гэтая акцыя стала традыцыйнай, яна будзе праводзіцца і далей».

Удзельнікамі дабрачыннай акцыі з 1994 года сталі амаль 50 тысяч беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама дзеці з Расіі і Украіны. Сродкі на свята выдаткоўваюцца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011—2015 гады і на перыяд да 2020 года.

Загаловак у газеце: Малітва за дзяцей Беларусі

Выбар рэдакцыі

Спорт

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.