Вы тут

Мастацкі свет Пакістана


Адбылася рабочая сустрэча міністра інфармацыі Рэспу­ блікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча з Часовым Паве­ раным у справах Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Мухамедам Абдулою Амінам.


Падчас размовы абмеркаваны пытанні беларуска-пакістан­ скага медыйнага супрацоўніцтва ў галіне масмедыя, кнігавы­ дання, а таксама ў справе мастацкага перакладу. Беларускі бок запрасіў пакістанскіх кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў да ўдзелу ў XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў і Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», якія адбудуцца 6 лютага 2020 года ў Мінску.

Спадару Мухамеду Абдулу Аміну расказалі пра магчымас­ ці беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыкі ў справе пу­ блікацый твораў паэтаў і празаікаў Пакістана ў перакладзе на беларускую мову. Пасол выказаў гатоўнасць паспрыяць пу­ блікацыям твораў беларускіх пісьменнікаў у Пакістане ў перак­ ладзе на мову урду і іншыя літаратурныя мовы Пакістана.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.