Вы тут

Аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2020 года


У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Ука­зам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 «Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь», з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца інфармацыя аб работах і аўтарскіх калектывах, якія дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспу­блікі Беларусь 2020 года.


Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2020 года дапушчаны наступныя работы і аўтарскія калектывы:

ГАЛАВАТЫ Іван Іванавіч, ПЯТРОЎСКІ Андрэй Бары­ савіч, БАРБІКАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч, КАНАПЛЯНІК Аляксандр Іванавіч, ДОЎНАР Дзмітрый Мікалаевіч, МІ- ХАЛЕНЯ Вячаслаў Дзмітрыевіч. Работа «Інавацыйныя тэх­ налогіі распрацоўкі радовішчаў калійных солей, развіццё высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей і стварэн­ не сучаснай імпартазамяшчальнай высокапрадукцыйнай тэхнікі для іх здабычы і перапрацоўкі». Вылучана адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларуськалій». Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;

ВЯГЕРА Іван Іванавіч, ПОБАЛЬ Ігар Леанідавіч, БАСЯ- КОЎ Міхаіл Нічыпаравіч, ЗАЛЕСКІ Віталій Генадзьевіч, КАВАЛЕЎСКІ Барыс Віктаравіч, СЦЯПУК Алег Георгіевіч. Цыкл работ «Распрацоўка высокаэнергетычных умацавальных і зварачных тэхналогій і арганізацыя вытворчасці экспартна-арыентаванага прамысловага абсталявання». Вылучаны дзяржаўнай навуковай установай «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Прадстаўлены Нацы­ янальнай акадэміяй навук Беларусі;

ПАРХОМЧЫК Пётр Аляксандравіч, ІЛЬЮШЧАНКА Аляксандр Фёдаравіч, РУДЫ Віктар Віктаравіч, ДЭВОЙ- НА Алег Георгіевіч, ЖАРСКІ Уладзімір Уладзіміравіч, КАШЭЎСКІ Яўгеній Пятровіч. Работа «Стварэнне і ўкараненне лазернай тэхнікі і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў для па­ вышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі машынабудавання». Вылучана адкрытым акцыянерным таварыствам «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-ХОЛДЫНГ». Прадстаўлена Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь;

СУКОНКА Алег Рыгоравіч, КРАСНЫ Сяргей Анатольевіч, АЛЕЙНІКАВА Вольга Вітальеўна, КАХНЮК Віктар Ціханавіч, МАЛЬКЕВІЧ Віктар Ціханавіч, ПАЛЯКОЎ Сяргей Львовіч. Цыкл работ «Новыя метады дыягностыкі і  лячэння анкалагічных захворванняў у дарослых і дзяцей». Вылучаны дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі навуко­ ва-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава». Прадстаўлены Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

 ЛАПА Віталій Вітальевіч, ЦЫГАНАЎ Аляксандр Рыммавіч, ПІРАГОЎСКАЯ Галіна Уладзіміраўна, ЧАРНЯКОЎ Дзмітрый Уладзіміравіч, ДАРМЕШКІН Алег Барысавіч. Работа «Распрацоўка, вытворчасць і прымяненне новых форм комплексных мінеральных угнаенняў у Рэспубліцы Беларусь». Вылучана рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі». Прадстаўлена Нацыяналь­ най акадэміяй навук Беларусі;

ПРЫВАЛАЎ Фёдар Іванавіч, ГРЫБ Станіслаў Іванавіч, КАЗЛОЎСКАЯ Зоя Аркадзьеўна, КІЛЬЧЭЎСКІ Аляксандр Уладзіміравіч, КАВАЛЕВІЧ Аляксандр Іванавіч, РАШЭТНІКАЎ Уладзімір Мікалаевіч. Работа «Стварэнне і выкары­ станне фонду генетычных рэсурсаў раслін Беларусі — асновы харчовай і біялагічнай бяспекі». Вылучана рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Навукова-практычны цэнтр На­ цыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве». Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;

БАКАВЕЦ Мікалай Уладзіміравіч, ДЛУГУНОВІЧ Вя­ часлаў Андрэевіч, ЖАГОРА Мікалай Адамавіч, ІСАЕВІЧ Анатоль Уладзіміравіч, НІКАНЕНКА Сяргей Віктаравіч, ТАРАСАВА Вольга Барысаўна. Работа «Стварэнне нацыянальнай сістэмы метралагічнага забеспячэння Рэспублікі Беларусь у галіне лазернай тэхнікі і оптыкі». Вылучана дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;

ЖУРАЎСКІ Аркадзій Іосіфавіч (пасмяротна), БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч, КРАМКО Іван Ігнатавіч (пасмяротна), МЯСНІКОВА Валянціна Уладзіміраўна, ФЕДАРЭНКА Ганна Уладзіміраўна. Работа «Лексікаграфічнае апісанне слоў­ нага фонду беларускай мовы XIV—XVIII стст. (“Гістарычны слоўнік беларускай мовы” ў 37 выпусках)». Вылучана дзяржаў­ най навуковай установай «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2020 года дапушчаны наступныя аўтары і творчыя калектывы:

КУЗНЯЦОЎ Вячаслаў Уладзіміравіч, ДУДАРАЎ Аляксей Ануфрыевіч, ТРАЯН Юрый Антонавіч, ЯРОМКІНА Ірына Уладзіміраўна, КРАЎЧАНКА Антон Яўгеньевіч, КАВАЛЁЎ Юрый Андрэевіч. За работу «Балет В. Кузняцова “Вітаўт”. Харэаграфія і пастаноўка Ю. Траяна». Вылучаны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установай «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь» сумесна з ГА «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў» і УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

КАЧАН Канстанцін Іванавіч. За серыю жывапісных ра­ бот «Радзімай зачараваны» (2004—2017 гг.). Вылучаны ўстановай «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

ЧАРГІНЕЦ Мікалай Іванавіч. За кнігі, якія садзейнічаюць умацаванню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму: раман-дылогія «Вам — задание» і «За секунду до выстрела» (1982—1983 гг.), аповесць «Приказ № 1» (2016 г.), раманы «Илоты безумия» (1995 г.), «Сыновья» (1989 г.), «Операция “Кровь”» (2013 г.). Вылучаны ГА «Саюз пісьменнікаў Белару­ сі». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

БАНДАРЭНКА Сяргей Афанасьевіч. За стварэнне твораў манументальнага мастацтва: рэльефнае пано «Песня пра зубра» для вестыбюля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2006), стэла «Трыумф» і Алея алімпійскай славы (культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна», 2009), конны помнік князю Альгерду (Віцебск, 2014), скульптурная кампазіцыя «Бела­ русь гасцінная» для палаца Незалежнасці (2015). Вылучаны ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

АЛЯКСЕЕЎ Аляксандр Аляксеевіч, ЛУКАШЭВІЧ Алег Вацлававіч. За мастацкі праект «Спадчына Беларусі». Вылучаны ГА «Беларускі фонд культуры». Прадстаўлены Міністэрст­ вам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

КАСЦЮЧЭНКА Канстанцін Аляксандравіч. За стварэнне манумента «Брама памяці» ў мемарыяле «Трасцянец» (2015). Вылучаны УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

ШАРКОЎ Анатоль Васільевіч, ХАРАШЭВІЧ Алена Іва наўна. За рэалізацыю праекта «Жыць і помніць» і публікацыю серыі кніг: «Жить и помнить: Советские воинские захоронения в Европе», «Последний приют солдата», «Ставка Верхов­ ного главнокомандующего Русской армией в годы Первой мировой войны в событиях и лицах», «Обелиски памяти Рус­ ской Императорской армии Первой мировой войны», «По следам Советско-польской войны». Вылучаны ДУ «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

КРАМАРЭНКА Віктар Уладзіміравіч. За стварэнне архітэктурнага праекта «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны». Вылучаны прадпрыемствам «Творчая майстэрня архітэктара Крамарэнкі В.У.». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

ГАРЦУЕЎ Аляксандр Фёдаравіч. За стварэнне высокамастацкіх твораў сцэнічнага мастацтва: спектаклі «Не мой» (2010), «Тры Жызэлі» (2013), «Раскіданае гняздо» (2013), «Кар’ера доктара Рауса» (2017). Вылучаны дзяржаўнай установай «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

ЛІХАДЗЕДАЎ Уладзімір Аляксеевіч. За стварэнне гісторыка-асветніцкага праекта «У пошуках страчанага» (2004 г.). Вылучаны рэдакцыйна-выдавецкай установай «Выдавецкі дом “Звязда”». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, падка­ мітэт па Дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі, падкамітэт па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый, устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў з просьбай прыняць удзел у абмеркаванні пералічаных работ і аўтарскіх калектываў.

Водзывы спецыялістаў, матэрыялы грамадскага абмеркавання, прапановы і заўвагі па работах, аўтарскіх калектывах і аўтарах прымаюцца да 15 верасня 2020 года на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, сакратарыят Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.

Тэл. / факс (017) 284-24-56, (017) 284-23-81.

Загаловак у газеце: Ад Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».