Вы тут

Парламентарыі гатовы ратыфікаваць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі ў прыярытэтным парадку на найбліжэйшай сесіі


Візавае пагадненне з ЕС можа ўступіць у сілу 1 чэрвеня.


Аб гэтым заявіў сёння прадстаўнікам СМІ старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Андрэй Савіных. Паводле яго слоў, дадзенае пагадненне «будзе садзейнічаць палягчэнню паездак грамадзян, развіццю міжнародных, у тым ліку турыстычных кантактаў, а таксама ўмацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі».

У гэтай сувязі беларускія парламентарыі заяўляюць пра сваю гатоўнасць ратыфікаваць дадзенае Пагадненне ў прыярытэтным парадку на найбліжэйшай вясновай сесіі парламента, сказаў дэпутат. «Мы таксама звяртаемся да нашых калег у Еўрапейскім парламенце з заклікам надаць гэтаму працэсу незваротны характар», — дадаў ён.

Згодна з Канстытуцыяй Беларусі, вясновая сесія парламента адкрыецца 2 красавіка. Ужо ў гэты дзень цалкам верагодна ратыфікацыя дакумента ў ніжняй палаце, пасля чаго дакумент будзе разгледжаны сенатарамі і паступіць на подпіс кіраўніку дзяржавы.

Такім чынам можна разлічваць, што абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбудзецца да канца красавіка. Згодна з пагадненнем, якое падпісалі напярэдадні Беларусь і Еўрапейскі саюз, новыя правілы атрымання візаў пачнуць дзейнічаць у першы дзень другога месяца пасля даты паведамлення бакамі адзін аднаму аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Гэта значыць, самая верагодная найбліжэйшая дата — 1 чэрвеня.

Нагадаем, цырымонія падпісання пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз адбылася 8 студзеня ў Бруселі. Ад беларускага боку подпісы пад дамовамі паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Еўрасаюз прадстаўлялі намеснік прэм’ер-міністра — міністр унутраных спраў Харватыі Давор Бажыновіч (Харватыя цяпер старшынствуе ў Еўрапейскім савеце) і еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан.

Бакі вялі перамовы з 2014 года.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: cherkesk.bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».