Вы тут

Барсук дапаможа рэалізаваць праекты на 60 мільёнаў долараў


На Гродзеншчыне і Магілёўшчыне распачнецца цеплавая мадэрнізацыя дамоў. Кожнай з абласцей у межах рэалізацыі праекту аб пашырэнні ўстойлівага энергакарыстання Сусветны банк разам з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам выдзяляе на гэтыя мэты па 30 мільёнаў долараў. Праект распачнецца сёлета 27 сакавіка і працягнецца да 30 красавіка 2025 года.


Па чарзе і жаданні

Удзельнічаць у праграме могуць дамы, што знаходзяцца ў чарзе на капрамонт на гэты год і наступныя. Аднак калі жылля няма ў чарзе, а жыхары на сходзе вырашаюць, што хочуць паўдзельнічаць, то гэтая просьба можа быць разгледжана мясцовым выканкамам. Тое ж датычыцца і дамоў таварыстваў уласнікаў.

— Першапачаткова законам прадугледжана, што ініцыятарамі рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў могуць быць як мясцовыя органы ўлады, так і сумесныя домаўладанні незалежна ад формы кіравання. Аднак у першую чаргу мы пакуль гаворым пра ініцыятыву ўлад. Яны павінны прагледзець спісы дамоў на капрамонт, — тлумачыць Андрэй РАМАШКА, начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ. — Уласнікі таксама могуць прыйсці як ініцыятары і выказаць уладам жаданне далучыцца да праекта энергамадэрнізацыі, пацвердзіўшы яго згодай большай часткі жыхароў.

Пілотнай і выпрабавальнай пляцоўкай стаў Слонім. Тут мадэрнізуюць старую газавую кацельную, перакладуць цеплатрасу, усталююць індывідуальныя цеплапункты ва ўсіх дамах.

— Мы хочам распрацаваць камунікацыйную праграму ўзаемадзеяння з уласнікамі, пратэсціраваць яе, навучыць усіх удзельнікаў праекта: жыхароў, праекціроўшчыкаў, камунальнікаў. У канцы вясны, думаю, зробім спецыяльныя дапаможнікі, каб кожны ўдзельнік праекта меў поўную інфармацыю, сабраную ў адным месцы. Пасля яе можна будзе адаптавана выкарыстоўваць па ўсёй краіне. Мяркуем стварыць і невялікія брашуры, каб людзі ўжо пачыналі абдумваць і ўспрымаць інфармацыю. Будзем таксама праводзіць семінары, — абяцае Ірына ВАЙЦЯХОВІЧ, спецыяліст па энергетыцы (Група Сусветнага банку). — Разлічваем на комплексную мадэрнізацыю па праекце Б, якая эканоміла б да 40 % энергіі. Калі ўласнікам гэта будзе дорага, то возьмем варыянт А, дзе эканомія да 15 %.

Дамаўленне і шчырасць

Дэвіз энергаэфектыўнага праекта — «Цяпло ў хату за меншую плату». Беларусы, дарэчы, самі выбралі яго эмблему — барсука, які, па словах спецыяліста, сімвалізуе тыповага беларуса. Ён не вельмі даверлівы, любіць быць у доме, перадае яго нашчадкам.

— Механізм рэалізацыі нашага праекта новы, ён шырока нідзе не практыкаваўся, таму домаўладанням неабходны навыкі супрацоўніцтва і калектыўнага абмеркавання, — лічыць Ірына Вайцяховіч. — Вельмі важна знаёміць грамадзян з тым, што наш праект добраахвотны. Неабходна на сходах раздаваць людзям памяткі з самымі актуальнымі пытаннямі жыхароў і максімальна поўнымі, дакладнымі адказамі на іх. У тое, што праект атрымаецца, павінны перш за ўсё паверыць заказчыкі — ЖКГ. У Слоніме камунальнікі вераць, што ўсё атрымаецца. Тут правялі ўжо сем сходаў. Папярэдне ўсе жыхары пагадзіліся на мадэрнізацыю.

Ірына Сідарок

Фота Таццяны Ткачовай

Загаловак у газеце: «Цяпло ў хату за меншую плату»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.

Грамадства

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Нягледзячы на свае 96, Міхаіл Фельдман выглядае на зайздрасць бадзёрым і маладжавым. 

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.