Вы тут

Анатоль Ісачанка: вельмі важна ўмець слухаць і чуць людзей


Члены Савета Рэспублікі распачалі загадзя аб'яўленыя прыёмы грамадзян, а таксама іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Першы ў новым годзе такі прыём правёў у Мінску намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка.


Фота БЕЛТА

І першы ж наведвальнік прыйшоў і са сваім болем, і са сваёй праўдай, і са стосам папер, якія выдатна аргументуюць, як яму здаецца, яго бясспрэчную пазіцыю. Не будзем пераказваць сутнасць даволі працяглай і эмацыянальнай прамовы бізнесмена пра праблемы, з якімі сутыкнулася прыватнае навукова-вытворчае прадпрыемства ў адным з раёнаў Мінскай вобласці. У рэшце рэшт яно трапіла пад ліквідацыю. Сумны фінал.

Анатоль Ісачанка пасля ўдакладняючых пытанняў прапанаваў наведвальніку распачаць бізнес з чыстага аркуша. Што мелася на ўвазе? Адрадзіць на новым месцы прыватнае навукова-вытворчае прадпрыемства «Еўфрасіння» — скажам, у адным з раёнаў Мінскай вобласці дапамагчы з пошукам памяшкання плошчай прыкладна 200 квадратных метраў, неабходнага для выпуску запатрабаваных беларускім спажыўцом інавацыйных тавараў.

Прадпрымальніку такая ідэя спадабалася. Ён у цэлым станоўча адазваўся аб практыцы правядзення прыёмаў грамадзян членамі Савета Рэспублікі. А Анатолю Ісачанку выказаў асабістую падзяку за разуменне яго складанай жыццёвай сітуацыі, жаданне ўнікнуць у праблему і, галоўнае, за імкненне пасадзейнічаць на справе.

Тут можна зразумець адмоўныя і станоўчыя эмоцыі суразмоўцы намесніка старшыні Савета Рэспублікі. Цяпер толькі ў Мінскай вобласці працуе прыблізна 37 тысяч прадпрымальнікаў. І не ва ўсіх бізнес адразу ідзе лёгка, паспяхова і без праблем, з аднымі толькі прыбыткамі і фанфарамі: не абыходзіцца без складанасцяў, часам банкруцтваў і ліквідацый.

Відаць, невыпадкова ў размове з журналістамі па выніках прыёму Анатоль Ісачанка адзначыў, што вельмі важна ў час прыёмаў грамадзян умець слухаць і чуць людзей, імкнуцца разумець іх праблемы, падказваць шляхі іх вырашэння. Але садзейнічаць выключна ў рамках закону, а калі нельга дапамагчы, то пра гэта казаць прама і адкрыта.

Леанід ТУГАРЫН

Загаловак у газеце: Важна ўмець слухаць і чуць людзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».