Вы тут

Топ-10 дасягненняў беларускіх вучоных у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў


Бюро Прэзідыума НАН Беларусі агучыла топ-10 дасягненняў акадэмічных вучоных у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў.


Фота: unsplash.com

У дзясятку, у прыватнасці, увайшла распрацоўка высокаадчувальнага метаду распазнавання паталагічных клетак чалавека з выкарыстаннем біясэнсараў на аснове фатонных нанаструктур аксіду цынку для дыягностыкі анкагематалагічных захворванняў (над ёй працавалі навукоўцы Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі).

А распрацоўка калектыву вучоных Інстытута біяарганічнай хіміі была скіравана на стварэнне новага пакалення арыгінальных лекавых сродкаў, якія будуць спрыяць падаўленню пухлінных клетак.

Высокую ацэнку атрымала таксама работа аўтарскага калектыву Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта — стварэнне біясумяшчальных порыстых матэрыялаў на пекцінах з зададзенымі фізіка-хімічнымі ўласцівасцямі і рэгуляванай хуткасцю біядэградацыі для трансплантацыі мезенхімальных ствалавых клетак.

У Інстытуце прыродакарыстання НАН былі ўстаноўлены бягучыя і доўгатэрміновыя трансфармацыі гідратэрмічнага рэжыму ў заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны ў сувязі з глабальнымі змяненнямі клімату.

У Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па біярэсурсах даследавалі генетычную гісторыю вялікага падворліка і ўстанавілі, што крытычнае падзенне колькасці віду ў пасляледавіковы перыяд на тэрыторыі Еўропы з'яўляецца вынікам уздзеяння неспрыяльных фактараў асяроддзя і не звязана са скарачэннем генафонду.

Аўтарскі калектыў навукоўцаў Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта трапіў у топ-10 з унікальным эксперыментам па выяўленні ўстойлівай залежнасці рэпрадуктыўнай здольнасці пацукоў-самцоў і іх шматлікіх наступных пакаленняў ад электрамагнітнага выпраменьвання мабільных прылад.

Калектыў аўтараў Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні аказаўся ў дзясятцы за выяўленне маркераў прысутнасці ў харчовых прадуктах пальмавага алею і яго фракцый, якія дазваляюць гарантаваць бяспеку і якасць прадуктаў харчавання. А навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі — за распрацоўку арыгінальнай канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці.

Узнагароджанне пераможцаў будзе прымеркавана да святкавання Дня беларускай навукі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Высокая ацэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.