Вы тут

96 прадстаўнікоў розных сфер атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды


Дзяржаўных узнагарод удастоены 96 прадстаўнікоў розных сфер за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, развіццё сельскай і дарожнай гаспадаркі, чыгуначнага і нафтаправоднага транспарту, заслугі ў сферах адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Ордэнам «За службу Радзіме» II ступені ўзнагароджаны начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны (2014-2019 гады) Алег Белаконеў.

Начальнік ракетных войскаў і артылерыі — начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Генадзь Казлоўскі, начальнік упраўлення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Дзмітрый Карзюк і першы намеснік начальніка дзяржаўнай пажарнай аварыйна-выратавальнай установы "Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «МНС палкоўнік унутранай службы Андрэй Мяцельскі ўдастоены ордэна «За Службу Радзіме» III ступені.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па самба дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» Вячаслаў Кот, кіраўнік вытворчай брыгадай ў раслінаводстве сельгаспрадпрыемства «Гіркі» Воранаўскага раёна Марыя Козіч.

Гэта ж узнагародай адзначаны заслугі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса, старэйшага электрамеханіка па абслугоўванню і рамонту прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Пятра Панасюка і дырэктара сельгаспрадпрыемства «Алекшыцы» Бераставіцкага раёна Валерыя Паўлюкевіча.

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Святлана Копцава і член Беларускага саюза мастакоў Валерый Шкаруба.

У адпаведнасці з указам заслугі работнікаў розных сфер таксама адзначаны медалямі і ганаровымі званнямі.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.