Вы тут

"Сафмар" паставіць на беларускія НПЗ у студзені 750 тысяч тон нафты


Нафтавыя кампаніі «Русснефть» і «Нефтиса», якія ўваходзяць у групу «Сафмар» Міхаіла Гуцырыева, паставяць на беларускія НПЗ у студзені 750 тысяч тон нафты, паведамляюць «Ведомости».


Па словах прадстаўніка групы «Сафмар», іх кампаніі здабываюць 18 млн т нафты ў год, што дасць магчымасць не толькі выканаць абавязацельствы на ўнутраным рынку, але і цалкам забяспечыць пастаўкі ў Беларусь па зацверджаным Міністэрствам энергетыкі графіку.

Адзначаецца, што сёння, 10 студзеня, кампаніі групы «Сафмар» выканаюць абавязацельствы па пастаўцы ў Беларусь 130 тыс. т нафты. У студзені яны маюць намер паставіць на два беларускія НПЗ 750 тыс. т сыравіны - 650 тыс. т па трубаправодзе і 100 тыс. т чыгуначным транспартам.

Прэв'ю: media.az

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».