Вы тут

У Чэрыкаве забойцаў настаўніцы прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання


Фігурантаў рэзананснай справы братоў Косцевых прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання.


Такое рашэнне прыняў выязны абласны суд. На такой меры настойваў і дзяржабвінаваўца. Нагадаем падрабязнасці жудаснай трагедыі. Для правінцыйнага Чэрыкава тое, што здарылася 10 красавіка ў доме на вуліцы Гагарына, стала вялікім узрушэннем. Падчас пажару ў доме было знойдзена цела 47-гадовай жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі. Як потым высветлілася, ахвярай стала мясцовая настаўніца-дэфектолаг Наталля Кострыца. А хутка затрымалі і тых, каго падазравалі ў гэтым бесчалавечным злачынстве, — братоў Косцевых 1998 і 2000 гадоў нараджэння. На допыце яны расказалі, што настаўніца паведаміла мясцовым органам улады пра іх сястру, якая не выконвае належным чынам бацькоўскія абавязкі па выхаванні малалетніх дзяцей. Сям’ю прызналі сацыяльна небяспечнай і паставілі на прафілактычны ўлік. Браты вырашылі «заступіцца» за сястру і «пагутарыць» з настаўніцай. Перад тым як адправіцца на «перамовы», яны выпілі.

Па інфармацыі следства, маладыя хлопцы здзекаваліся з жанчыны амаль усю ноч. Спачатку збівалі, а потым сталі рэзаць яе цела. Як было ўстаноўлена, жанчына атрымала больш за 130 удараў нажом, у тым ліку ў жыццёва важныя органы. А яе смерць надышла ад гемарагічнага шоку. Каб схаваць сляды, забойцы падпалілі дом, але перад гэтым не пагрэбавалі прыхапіць з сабой чужыя рэчы. Пры вобыску ў іх доме быў знойдзены скрадзены з месца злачынства ноўтбук.

На нядаўняй сустрэчы з расійскім журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка згадаў гэты жудасны выпадак як абуральны прыклад паводзін асацыяльных элементаў, што страцілі ўсякі страх, і іх непасрэднай пагрозы для грамадства.

Насамрэч патлумачыць, як зразумець паводзіны гэтых маладых людзей, немагчыма. У зале суда яны сцвярджалі, што не жадалі даходзіць да такой мяжы, прасілі суд не быць да іх вельмі жорсткім. Але маці, муж і сын забітай палічылі, што зло павінна быць пакарана. «Хто мне верне дачку?» — пыталася несуцешная маці. У дзень забойства настаўніцы нікога з родных побач з ёй не аказалася. Яе сын быў на вучобе ў Мінску, а муж — у Расіі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: inform.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».