Вы тут

Прэзідэнт: Беларускаму народу пад сілу пераадолець усе цяжкасці


Беларускаму народу пад сілу пераадолець усе цяжкасці. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі напярэдадні старога Новага года, паведамляе БЕЛТА.


«Галоўнае — не змяншаць хуткасць і не адхіляцца ад абранага намі шляху, — сказаў Прэзідэнт. — Нас шмат, але Беларусь у нас адна. І гэтая простая ісціна ляжыць у аснове дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці краіны».

«Сёння мы параўноўваем свет вакол нас з акіянам, які бясконца ў апошні час штарміць. Беларусь у ім хоць і не самы вялікі, можа быць, і невялікі, але даволі моцны карабель, які мы павінны захаваць», — адзначыў ён.

Яшчэ літаральна ўчора беларусы падводзілі вынікі адыходзячага года, а сёння ўжо 2020-ы пачынае разбег, апускаючы ў вір падзей, спраў, фактаў і меркаванняў. «Ён будзе па-свойму асаблівым і стане такім, абсалютна такім, якім мы яго з вамі зробім. Трэба толькі, як і раней, шанаваць і берагчы тое, што маем, захоўваць і развіваць лепшае, распрацоўваць і ствараць самае перадавое. У адваротным выпадку адстанем. А згуртаванасць, наша любоў да Радзімы шматкроць прымножаць нашы сілы для новых дасягненняў», - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Прыём напярэдадні старога Новага года стаў добрай традыцыяй, у яе ёсць свая гісторыя. «Мы заўсёды ўспамінаем, што першапачаткова гэта была сустрэча з журналістамі. Але з часам кола гасцей нашага святочнага вечара станавіўся большым. Нязменным заставалася адно: запрашэнне на навагодні прыём — гэта своеасаблівы падарунак для тых, хто ў мінулым годзе быў на вышыні прафесійнага поспеху, хто шчыра адданы краіне і нашаму народу», - працягнуў кіраўнік дзяржавы.

Сёння сабраліся настаўнікі і ўрачы, дзеячы культуры і мастацтва, навукоўцы і дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі сілавога блока і грамадскіх арганізацый, журналісты, спартсмены. «Прыемна бачыць знаёмыя твары. Хачу павітаць і тых, хто ўпершыню запрошаны на гэтае свята. Рады ў цёплай і нефармальнай абстаноўцы яшчэ раз павіншаваць усіх з Новым годам, з Калядамі, падзякаваць за асабістыя дасягненні, якія ўжо сталі нашай агульнай гісторыяй», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да запрошаных на прыём, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што іх аўтарытэт і высокія вынікі з’яўляюцца яркім прыкладам для ўсяго грамадства. «Менавіта вам, аднадумцам з цвёрдай дзяржаўнай пазіцыяй і разуменнем глабальных працэсаў развіцця сучаснага свету, трэба будзе стаць праўдзівымі лідарамі меркаванняў», — перакананы Прэзідэнт.

«Кожны з вас павінен адстойваць нацыянальныя інтарэсы, у тым ліку ў інфармацыйнай прасторы. Гэта задача дзяржаўнага маштабу. І вам яе вырашаць, супрацьпастаўляючы свае глыбокія веды, мудрасць, аналітычны розум прымітыўным меркаванням і часам адкрытым спекуляцыям», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы шчыра пажадаў прысутным заўсёды быць акружанымі цяплом і любоўю, каб выдатны настрой і душэўны ўздым суправаджалі ва ўсіх справах і пачынаннях. Прэзідэнт таксама выказаў упэўненасць, што дасягненні калегаў, якія ўдастоены заслужаных узнагарод, натхняць усіх на новыя здзяйсненні ў імя міру і росквіту Беларусі.

«Перакананы, што ўсе прысутныя ў гэтай зале заслугоўваюць высокіх дзяржаўных узнагарод. Прадстаўляйце іх да ўзнагароджання, я не пярэчу. Але гэта сімвал, гэта знак. Трэба, каб такіх узнагароджаных людзей тут было больш», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.