Вы тут

I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі ў рамках Года малой радзімы


У лютым у Мінску, на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіялаў ў рамках Года малой радзімы пройдзе I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі. Арганізатарамі Форума з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”. Форум будзе праводзіцца ў партнёрстве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэдакцыйна-выдавецкай установай “Выдавецкі дом “Звязда”.

Задачы Форума:

- вывучэнне стану спраў у галіне краязнаўства

- папулярызацыя гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны беларускіх гарадоў і вёсак;

- пашырэнне ведаў аб краязнаўчых праектах Беларусі;

- стварэнне ўмоў для дыялогу паміж краязнаўцамі;

- пашырэнне магчымасцяў творчай самарэалізацыі асобы і садзейнічанне яе прафесійнаму станаўленню;

- далучэнне моладзі ды матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі;

- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх далучэнне да даследавання гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

- садзейнічанне выхаванню грамадзяніна Беларусі – патрыёта малой радзімы, дасведчанай асобы, што любіць і шануе свой край, яго традыцыі, помнікі гісторыі, культуры і прыроды;

- патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё ў іх грамадзянскіх якасцяў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, гонару да нацыянальнага багацця мінулага і сучаснасці Беларусі;

- фарміраванне актыўнай, самастойнай, высокаадукаванай, творчай асобы;

- трансляцыя дасягненняў і вопыту паміж краязнаўцамі.

Удзельнікамі мерапрыемства будуць краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.

Па выніках работы Форума запланавана выданне зборніка дакладаў. Плануецца прыняцце выніковай рэзалюцыі, а таксама стварэнне Беларускага краязнаўчага таварыства пры Беларускім фондзе культуры.

Кантактная асоба: загадчык навукова–метадычнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Юшкевіч Юлія Валер’еўна (+375 17 328–63–72).

Больш падрабязна з палажэннем Форума і патрабаваннямі да дакладаў можна пазнаёміцца ТУТ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.