Вы тут

Інфляцыя ў Беларусі у 2019 годзе склала 4,7 %


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам 2019 года склаў 100,5 %, са снежнем 2018 году - 104,7 %, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Фота Дзмітрыя Суганяева.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам 2019 года склаў 100,1 %, са снежнем 2018 года - 103,5 %.

Харчовыя тавары ў снежні падаражэлі на 0,5 % у параўнанні з лістападам 2019 года і на 4,3 % - у параўнанні са снежнем 2018-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,4 % у параўнанні з лістападам 2019 года і на 3,7 % у параўнанні са снежнем 2018-га.

Паслугі ў снежні ў параўнанні з лістападам гэтага года падаражэлі на 0,8 %, у параўнанні са снежнем 2018 года - на 6,9 %.

Інфляцыя у 2018 годзе ў Беларусі склала 5,6 %, у 2017-м - 4,6 %.

Як паведамлялася, асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2019 годзе было абмежаванне інфляцыі, вымяранай індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5 % (снежань 2019 года да снежня 2018-га). Двойчы за год Белстат фіксаваў дэфляцыю - у чэрвені і жніўні.

Манетарная палітыка ў 2020 годзе будзе накіравана на стабілізацыю інфляцыі на ўзроўні не больш за 5 %. Па прагнозах, у першым квартале яна не павінна перавысіць 2,5 %, у студзені-чэрвені - 3,2 %, у студзені-верасні - 3,6 %.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.