Дзівосны сінтэз мастацкага ткацтва, вышыўкі і адмысловага карункапляцення
Незваротна прайшлі часы, калі ткалі ў кожнай хаце. І ручнікі, якімі мы карыстаемся штодня, ужо не выконва юць той важнай ролі, як паўстагоддзя таму. Ва ўстановах культуры ёсць яшчэ, праўда, рэдкія гурткі па ткацтве, а ў невя лікіх музейных кутках «жывуць» калек цыі бабуліных ручнікоў і распавядаюць пра продкаў і іх заняткі.
Як прадоўжыць жыццё ручніка? А чаму б не захаваць уцалелыя ўзоры старадаўніх вырабаў, пакуль іх не пусцілі на бытавыя патрэбы? Менавіта так выра шылі супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна- інфармацыйны цэнтр». Так, напрыклад, у філіялах установы ў музейным пакоі «Сялянская хатка» Абухаўскага цэнтра культуры, дзе гаспадыняй з’яўляецца Ірына Станіславаўна Стральчэня, або ў Адэльскім цэнтры культуры і на роднай творчасці ў музейным пакоі па вышыўцы і ткацтве ў майстра Наталлі Мікалаеўны Ка вальковай былі сабраны даволі багатыя калекцыі тканых даўней шых ручнікоў, якія адлюстроўва юць лад жыцця людзей на працягу доўгага часу. Акрамя таго, сабрана шмат разнастайных рарытэтаў у вёсках Жытомля, Квасоўцы, Азёры і іншых Гродзенскага раёна. Гэта дзівосны сінтэз мастацкага ткацтва, вышыўкі і адмысловага карункапляцення.
І вось паўтара года таму Зара чанскі дом народнай творчасці «прыадзеўся» ў арнаменты: тут з’явіўся музей «Мелодыя ручніка».
Нялёгка было аб’яднаць рарытэты ў адзіную кампазіцыю. Але ж калі кожны экспанат знаходзіў сваё месца, то пачынаў «размаўляць» з суседнімі вырабамі. Карціна, якая атры малася, паказала: час, бясспрэчна, наклаў адбітак на развіццё старадаўніх традыцый і не змог зберагчы вырабы ў першапачат ковым стане, але ўсё ж такі іх захавалі. Радуе тое, што прыгажосць, створаную чалавечымі рукамі, можна цяпер убачыць у гэтай унікальнай установе.
Беларускі ручнік адносіцца да тых прад метаў народнага мастацтва, якія нале- жаць i мінуламу, i сучаснасці. Папуляр насць у яго нязменная. Па-ранейшаму ён абавязкова прысутнічае ў найбольш важ ныя, пераломныя этапы жыцця чалавека.
Мы бачым падоўжаны кавалак узорыстай тканіны там, дзе святкуюцца радзіны i вяселле, сустракаем яго i на праводзінах у апошнюю дарогу. Без тра дыцыйнага набожніка не абыходзіцца і сёння ніводная больш-менш значная выстаўка народнага мастацтва, бо ме навіта ручнік найбольш ярка ўвасабляе нацыянальныя рысы арнаментальнага мастацтва, высокае майстэрства ткацтва, вышыўкі i вязання.
Яшчэ ў глыбокай старажытнасці на тэрыторыі Панямоння немаўлят ад маці прымалі на танюткі адбелены ручнічок з лёну альбо кавалак кужэльнага палат на. Бабка-павітуха, ідучы да парадзіхі, абавязкова несла ў падарунак ручнік сваёй работы ці плецены арнаментава ны паясок-«спавівач». Да года немаўля гадавалася ў ільняных тканінах, а каля дзіцяці спаўняўся годзік, упершыню яго апраналі ў белую льняную сарочачку, па шытую з надзвычайна тонкага палатна і аздобленую каруначкамі, у якія ўплята лася чырвоная нітачка воўны — своеаса блівы ахоўнік ад сурокаў.
Плеценую калыску, у якой спа ла немаўля, падвешвалі да бэлькі на доўгіх вузкіх ручніках ці арна ментаваных паясах. Да нізу ка лыскі прымацоўвалі яшчэ адзін ручнічок, які ствараў пятлю. На яго ставілі ногі і калыхалі дзіця.
Па-святочнаму арнаментава нымі ручнікамі аздаблялі покуць, сцены, вокны. У залежнасці ад прызначэння і выкарыстання такія вырабы маюць назвы «абразнік», «набожнік», «святочны», «насценны».
Менавіта ў ручніках найбольш выразна адлюстроўваюцца рысы характару майстрыхі, яе светаўспрыманне, узровень духоўнасці. Асаблівы гонар традыцыйнага мастацкага ткацтва нашага краю — тканіны «белыя», у тым ліку і «белыя ручнікі». Некаторыя ткачыхі дапаўняюць іх вышыўкай крыжыкам ці гладдзю і цудоўнымі празрыстымі карункамі, часта аздобленымі чырвонай нітачкай з воўны ці бавоўны.
Нельга не адзначыць, што, нягледзячы на вялікую колькасць і разнастайнасць матываў дэкору, у ручніках Панямонскага краю галоўнае месца займае матыў салярнага знака — сімвалічная выява сонечнага кола, увасобленага ў стылізаваных кветках, зорачках, колах, ромбах разнастайнай канфігурацыі. Матыў салярнага знака часта сустракаецца і ў карункавых узорах, якія іншым разам выконваюць галоўную дэкаратыўную функцыю ручніка. Акрамя вышывак і карункавых упрыгожванняў сустракаецца нярэдка тэкставы дэкор, які не толькі дапаўняе і ўзбагачае арнамент, але і надае яму больш глыбокі і значны сэнс.
Адным словам, ручнікі Панямоння XIX—XX стст. вылучаюцца спалучэннем розных тэхнічных і тэхналагічных прыёмаў. Дэкаратыўная стрыманасць, перавага бела-шэрай каларыстыкі адрозніваюць іх ад насычаных бела-чырвоных вырабаў Падняпроўя ці надзвычайна яскравых паліхромных вырабаў, што бытуюць на Палессі.
А яшчэ нашы ручнікі — цудоўны ўзор высокага аўтэнтычнага мастацтва. Сярод вырабаў ёсць сапраўдныя шэдэўры, у чым і можна пераканацца падчас наведвання музея «Мелодыя ручніка».
Наталля РАМАНОВІЧ
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.