Вы тут

18 студзеня ў Карэлічах пройдзе фестываль фальклору і рамёстваў


У мерапрыемстве, якое пройдзе другі раз, прымуць удзел музычныя калектывы, дзіцячыя творчыя аб’яднанні, выканаўцы аўтэнтычных песень і танцаў, сямейныя ансамблі.


Арганізатары фестывалю “Галасы традыцый” кажуць, што на мерапрыемстве будуць прадстаўлены розныя напрамкі фальклору, якімі займаюцца ўдзельнікі: інструментальныя, вакальныя, харэаграфічныя.

— Мы будзем спяваць, танчыць і дакранацца да традыцый продкаў. Фестываль прапагандуе нацыянальныя звычаі, традыцыі і абрады і паважлівае стаўленне да іх, — кажа Сняжана КАЛЯДА, дырэктар Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. — Мы хочам аб’яднаць таленавітых выканаўцаў, запаліць іх і гледачоў эмацыйнай яркай атмасферай, захапіць дзівоснымі нумарамі.

Удзельнікі выступяць у трох узроставых катэгорыях: да 13 гадоў, з 14-ці па 18 гадоў і ад 19-ці да бясконцасці.  Намінацыі маладога фестывалю здаецца, ахапілі ўсе творчыя напрамкі. Гэта і “Народныя інструменты”, і “Народныя спевы”, і “Прыпеўкі”, і “Эстрадная стылізацыя народнай песні”. Будуць таксама “Народныя танцы і стылізацыя”, “Фальклорны танец”. Не забыліся і пра тэатр. Асобнай намінацыяй журы ацэніць “Народную тэатральную творчасць” з абрадамі, гуляннямі ды народным гумарам. Народныя майстры, чыю творчасць можна не толькі пабачыць, а і памацаць, прадставяць свае творы: вышыўку, вырабы з саломы, гліны і іншых матэрыялаў у намінацыі “Выстава народнага дэкаратыўна-прыкладного мастацтва”.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?