Вы тут

У трэцюю сераду студзеня адзначаюць Міжнародны дзень музейнага сэлфі


«Сэлфіцца» дазваляецца і нават вітаецца. Нацыянальны мастацкі музей прапануе ўзяць удзел у Міжнародным дні музейнага сэлфі, што праходзіць у розных краінах свету ўжо шэсць гадоў запар у трэцюю сераду студзеня.


Сутнасць акцыі ў тым, што прыхільнікі мастацтва і актыўныя блогеры дзеляцца ў сацыяльных сетках аўтапартрэтамі на фоне музейных экспанатаў, перадаючы такім чынам настрой і атрыманыя ўражанні.

15 студзеня музей падрыхтаваў для наведвальнікаў тэматычную праграму: экскурсію з аглядам партрэтаў розных эпох, майстар-класы фатографаў і лекцыю мастацтвазнаўца Святланы Смульскай пра развіццё аўтапартрэта ад Рэнесансу да канца ХХ стагоддзя і сэлфі як лагічны этап гэтага жанру. Акрамя таго, у дзень музейнага сэлфі ўпершыню кожны ахвотны зможа «прымерыць» аўтарскія Іnstagram-маскі, распрацаваныя спецыяльна для мастацкага музея, і выкласці свае фота ў экспазіцыі з хэштэгамі #MuseumSelfіeDay2020 і #artmuseumby.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Прэв'ю: places.by

Загаловак у газеце: Сэлфі па-музейнаму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?