Вы тут

Урад зацвердзіў аб'ёмы будаўніцтва жылля ў Беларусі ў 2020-2021 гадах


Урад зацвердзіў аб'ёмы будаўніцтва жылля ў Беларусі ў 2020-2021 гадах. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 31 снежня 2019 года нумар 969 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Усяго ў 2020 годзе трэба ўвесці 4 млн кв.м жылля. З гэтага аб'ёму для тых, хто стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і будуецца з дзяржпадтрымкай, прадугледжана 984,13 тыс. кв.м. У 2021 годзе хочуць увесці 3,5 млн кв.м жылля, у тым ліку для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і будуецца з дзяржпадтрымкай, - 683,7 тыс. кв.м (пры ўмове наяўнасці крыніц фінансавання, у тым ліку крэдытаў).

План на 2020 год для Мінскай вобласці - 1,12 млн кв.м, Брэсцкай - 650 тыс. кв.м, горада Мінска - 630 тыс. кв.м, Гомельскай вобласці - 485 тыс. кв.м. У Гродзенскай вобласці запланаваны ўвод 415 тыс. кв.м, у Магілёўскай - 365 тыс. кв.м, у Віцебскай - 335 тыс. кв.м. У I паўгоддзі трэба ўвесці не менш як 35 працэнтаў ад запланаванага, за 9 месяцаў - 65 працэнтаў.

Арэнднага жылля пабудуюць 135 тыс. кв.м, пры гэтым больш за ўсё ў Мінскай вобласці - 30,5 тыс. кв.м і Мінску - 22,3 тыс. кв.м.

У гарадах-спадарожніках плануецца пабудаваць жыллё амаль для тысячы чалавек. Амаль палавіна з іх атрымае кватэры ў Смалявічах. Па 100 чалавек палепшаць жыллёвыя ўмовы ў Жабінцы і Фаніпалі, крыху менш за сотню - у Лагойску, 80 - у Дзяржынску, 60 - у Скідзелі, 58 - у Рудзенску і 10 - у Заслаўі. Для гэтых мэт прадугледжаны крэдытныя рэсурсы банкаў у памеры Br43,32 млн.

Аб'ёмы фінансавання жылля для шматдзетных складуць Br929,19 млн. Увод жылля ў 2020 годзе плануецца для 10 154 шматдзетных сем'яў.

У цэлым крэдытныя рэсурсы банкаў, што накіроўваюцца ў 2020 годзе на фінансаванне жыллёвага будаўніцтва (без уліку затрат на інфраструктуру), складуць Br983,03 млн.

Пастановай таксама вызначана, што з 2020 года ўсе шматкватэрныя жылыя дамы будуць праектавацца і будавацца ў энергаэфектыўным выкананні.

Аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана стрымліваць рост кошту будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай і за кошт бюджэтных сродкаў, забяспечыўшы выкарыстанне праектаў эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей. Таксама неабходна аказваць садзейнічанне грамадзянам у будаўніцтве індывідуальнага жылля.

У кожнай вобласці і Мінску трэба забяспечыць будаўніцтва шматкватэрных дамоў, дзе электраэнергія выкарыстоўваецца для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?

Грамадства

Чаму наяўнасць бацькі ў сям'і такая важная для дзіцяці

Чаму наяўнасць бацькі ў сям'і такая важная для дзіцяці

Дзеці, якія вырастаюць у сем'ях, дзе няма таты або ён ёсць, але амаль не ўдзельнічае ў жыцці малога, па ўсіх паказчыках прайграюць і ў дзяцінстве, і ў дарослым жыцці.

Грамадства

Іван і Алена: Мы цікавыя адно аднаму ва ўсіх праявах

Іван і Алена: Мы цікавыя адно аднаму ва ўсіх праявах

І праз дзесяць гадоў пасля знаёмства яны любяць шпацыраваць па горадзе, узяўшыся за рукі.

Спорт

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Да свайго юбілею школа атрымала выдатны падарунак — капітальны рамонт.