Вы тут

Лукашэнка: Пабудова ўласнага жылля для беларусаў усё яшчэ досыць часта застаецца недасягальнай марай


Сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета міністраў Прэзідэнт адзначыў, што за апошнія гады ў рэспубліцы шмат зроблена для павелічэння аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва: у гарадах выраслі цэлыя кварталы, у сельскіх населеных пунктах будуюцца новыя дамы. Пры гэтым ён заўважыў, што пабудаваць уласнае жыллё для беларусаў усё яшчэ досыць часта застаецца недасягальнай марай.


“Няма чаго граху таіць: у нас тыя прадпрымальнікі, прыватнікі, бізнесоўцы, якія займаюцца будоўляй, асабліва тыя, хто будуе жыллё (яны проста ірвуцца ў гэтую сферу, каб атрымаць кавалак зямлі, пабудаваць жыллё, а потым прадаць кватэру), усе яны сталі мільянерамі самае меншае. Доларавымі мільянерамі, — назваў адну з асаблівасцяў гэтай сферы Прэзідэнт. — Хутка, ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, усе тыя, хто сур’ёзна займаўся гэтым будаўніцтвам. Паўстае пытанне: адкуль такі спрыт? Нават Амерыка не ведала такіх тэмпаў. На Расію няма чаго раўняцца — там мільянеры, мільярдэры з’явіліся пасля прыватызацыі абвальнай, асабліва ў сыравінным сектары. Гэта дрэнна, у нас так не павінна быць”.

Справа не ў самім багацці, а ў тым, якім чынам яно набытае, лічыць Прэзідэнт.

“Дзякуй Богу, што разбагацелі, — кажа Аляксандр Лукашэнка. — Няма пытанняў. Але багацець трэба за кошт уласнай працы. А не тое, што, спасылаючыся на нейкую рынкавую эканоміку, разбагацелі за кошт тых, хто купляе гэта жыллё. Гэта ненармальна”.

Прэзідэнт падкрэсліў сваю пазіцыю: калі кіраўніцтва краіны, адказныя за гэту сферу высокапастаўленыя чыноўнікі, якія самі маюць жыллё, адчувае сябе, як кажуць у народзе, “у шакаладзе” і забылі аб патрэбах людзей, гэта дрэнна.

“Я пра гэта не забыў. І было даручэнне (пры гэтым яно было ўжо на практыцы апрабаванае) па цэнаўтварэнні на жыллё, якое будуецца”, — нагадаў кіраўнік дзяржавы і папрасіў мэра сталіцы дакласці, як працуе Завод эфектыўных будаўнічых канструкцый, які мае пяць працэнтаў рэнтабельнасці і паспяхова працуе.

“А мне тут дакладаюць, што калі мы пойдзем гэтым шляхам, будуць вымывацца нейкія сродкі фінансавыя, і прадпрыемствы ў выніку загінуць, — паведаміў Прэзідэнт. — Яшчэ раз прашу: усе вы маеце жыллё, і нядрэннае. Не забывайце, што ёсць яшчэ тыя, хто мае патрэбы ў жыллі. І мы павінны ім дапамагаць. Наша дапамога перш за ўсё заключаецца ў тым, каб мы дапамаглі ім пабудаваць жыллё па даступных цэнах”.

З пачатку эксперымента, які датычыцца Завода эфектыўных будаўнічых канструкцый, мінула некалькі гадоў, прадпрыемства, якое першапачаткова знаходзілася ў найцяжэйшым стане, цяпер мадэрнізуецца, укладае інвестыцыі.

“Значыць, прадпрыемства можа развівацца пры пяціпрацэнтнай рэнтабельнасці жылля, якое будуецца, — зрабіў вынік беларускі лідар. — Чаму іншыя не могуць? Не могуць, тады няхай чакаюць у чарзе: што застанецца, аддадзім ім. А тыя, хто жадае будаваць з пяціпрацэнтнай рэнтабельнасцю, груба кажучы, з меншымі затратамі, з больш нізкімі цэнамі, мы ім дадзім магчымасць будаваць жыллё. Мы не будзем тут выбіраць: прыватныя або дзяржаўныя. Вось цана — у яе трэба ўкласціся. У нас не багатыя людзі, каб плаціць падвойную цану за жыллё і дапамагаць багачам набіваць кішэні. Таму хацеў бы пачуць аргументы „за“ і „супраць„ перш, чым мы прымем адпаведнае рашэнне“.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.