Вы тут

Жыхар Брагіна можа быць датычны да падпалу іншамаркі з-за рэўнасці


У аператыўна-дзяжурную службу Брагінскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што невядомы пракалоў чатыры колы аўтамабіля і падпаліў яго.


Фота: УУС.

Іншамарка была прыпаркаваная ў цэнтры гарадскога пасёлка. Заяўніком аказаўся жыхар Мінска. Ён прыехаў у райцэнтр пазнаёміцца ​​са сваякамі дзяўчыны, ураджэнкі Брагінскага раёна.

Супрацоўнікі Брагінскага РАУС знайшлі мужчыну, які можа быць датычны да падпалу. Раней несудзімы 36-гадовы мясцовы жыхар раней сустракаўся з дзяўчынай заяўніка. Потым яна з'ехала на пастаяннае месца жыхарства ў сталіцу. Даведаўшыся, што былая каханка прыехала на сваю малую радзіму разам з новым маладым чалавекам, хлопец не змог даць рады эмоцыям.

Заведзена крымінальная справа. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«Звязда» неяк правільна пісала, што ёсць такое месца, дзе чалавеку добра аднаму. Гэта — прыбіральня.

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?