Вы тут

Мужчына скраў грошы мінчанкі, якія захраслі ў банкамаце


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі мінчаніна, які прысвоіў грашовыя сродкі, што захраслі ў прыладзе для прыёму банкнот банкамата.


У міліцыю звярнулася жыхарка сталіцы. Праваахоўнікам мінчанка распавяла, што яна наведвала адно з аддзяленняў банка, дзе ў яе адбылася непрыемная сітуацыя - банкамат “зажаваў” 950 рублёў, якія яна хацела пакласці на рахунак. Грамадзянка звярнулася па дапамогу да супрацоўнікаў банка, аднак ёй было прапанавана прыйсці праз некалькі дзён. Калі заяўніца зноў звярнулася ў банкаўскую ўстанову, то даведалася, што сума, якую яна клала на рахунак, у банк не паступіла. Мінчанцы было рэкамендавана звярнуцца да праваахоўнікаў.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку ўстанавілі, што належныя жанчыне грошы прысвоіў 51-гадовы жыхар сталіцы, які таксама карыстаўся тым самым банкаматам. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына падыйшоўшы да яго пасля мінчанкі, заўважыў, што ўнутры прылады для прыёму банкнот знаходзяцца купюры, якія не былі прынятыя машынай. Спачатку мужчына паспрабаваў выняць грошы рукамі, аднак, калі гэтага ў яго не атрымалася, адключыў банкамат ад электрасеткі. Апарат выдаў грошы назад. Мужчына забраў купюры і сышоў.

Устаноўлена, што раней грамадзянін да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Выкрадзеныя грошы мінчанін вярнуў заяўніцы ў поўным аб'ёме.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: bobr.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.