Вы тут

Пасол Беларусі ў Польшчы і Маршал Сената Польшчы абмеркавалі перспектывы міжпарламенцкага ўзаемадзеяння


13 студзеня адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава з Маршалам Сената Рэспублікі Польшча Томашам Гродзкiм, паведамілі на сайце беларускага пасольства. Быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.


Фота: poland.mfa.gov.by

Абмеркавана роля міжпарламенцкіх сувязей у развіцці адносін паміж Беларусью i Польшчай, а таксама перспектыўныя кантакты паміж парламентарыямі дзвюх краін.

У пасольстве адзначылі таксама, што 2019 год быў актыўным у плане развіцця міжпарламенцкіх кантактаў. Так, у лютым адбыўся візіт старшыні Савета Рэспублікі ў Варшаву і Беласток. У чэрвені маршал Сената наведаў Гродна і Мінск для ўдзелу ў форуме "Добрасуседства", піша БелТА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.