Вы тут

У Мінску з наркотыкамі затрыманы падазраваны ў здзяйсненні разбойнага нападу на аператара АЗС


Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Мінскага РУУС сумесна з байцамі АМАП УУС Мінскага аблвыканкама 8 студзеня каля 22 гадзін затрымалі ў сталіцы па месцы жыхарства 35-гадовага мінчаніна, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў Тэлеграм-канале.


Ён захоўваў у сябе дома каля 150 гр гашышу. Па словах затрыманага, небяспечны наркотык прывёз з Расійскай Федэрацыі для далейшага збыту ў сталіцы.

Аператыўнікамі таксама ўстаноўлена дачыненне названага грамадзяніна да разбойнага нападу на аўтазаправачнай станцыі ў Мінску вечарам 21 снежня 2018 года.

Тады невядомы зайшоў у будынак аўтазапраўкі і з пагрозай прымянення прадмета, падобнага на пісталет, прымусіў прадаўца аддаць яму дзённую выручку і схаваўся.

Раней мужчына быў судзімы за асабліва злоснае хуліганства. У цяперашні час ён затрыманы і змешчаны ў ІЧУ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«Звязда» неяк правільна пісала, што ёсць такое месца, дзе чалавеку добра аднаму. Гэта — прыбіральня.

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?