Вы тут

Макей абмеркаваў з паслом Азербайджана супрацоўніцтва ў эканоміцы


15 студзеня 2020 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лаціфам Гандзілавым, паведамілі на сайце МЗС.


Фота: mfa.gov.by

Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў эканамічнай сферы.

Падрабязнасці праведзенай размовы не раскрываюцца, аднак варта адзначыць, што напярэдадні тэма ўзаемадзеяння з Азербайджанам гучала ў плане прапрацоўкі альтэрнатыўных паставак нафты, піша БелТА.

Урад працягвае адпрацоўваць схему альтэрнатыўных паставак нафты, вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты. Першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой распавёў журналістам: "Мы разаслалі адпаведныя камерцыйныя прапановы. Усе камерцыйныя службы нашых заводаў, Беларускай нафтавай кампаніі знаходзяцца на перамовах практычна ў штодзённым рэжыме. Думаю, тут мы таксама хутка атрымаем альтэрнатыўныя варыянты пастаўкі канкрэтнай нафты. Усе магчымыя краіны: і Украіна, і Польшча, і краіны Балтыі, і Казахстан, Азербайджан". Пазней у СМІ з'явілася інфармацыя аб гатоўнасці Азербайджана пастаўляць нафту ў Беларусь, і гэтае пытанне абмяркоўвалася, але канкрэтныя рашэнні пакуль адсутнічаюць.

Раней у гутарцы з карэспандэнтам БелТА пасол Азербайджана таксама заяўляў пра гатоўнасць дапамагчы Беларусі ў выпадку яе звароту па пытанні паставак нафты. Разам з тым неабходна ўлічваць складанасць транспарціроўкі нафты з Азербайджана ў Беларусь і шукаць найбольш аптымальныя спосабы, якія не прывядуць да моцнага падаражэння энергарэсурсаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.