Вы тут

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць прыёмы грамадзян у студзені


Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове ажыццяўляць прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку выязныя прыёмы ў рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваныя на 16-29 студзеня, паведамляе БелТА.


  • 16 студзеня намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс з 10.00 правядзе прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта. А з 12.30 у гэты ж дзень памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч выслухае грамадзян на прадпрыемстве ААТ "Давід-Гарадоцкі электрамеханічны завод" на Століншчыне.
  • На 21 студзеня запланавана сустрэча з грамадзянамі памочніка Прэзідэнта - інспектара па Мінскай вобласці Ігара Яўсеева ў Уздзенскім райвыканкаме.
  • 22 студзеня памочнік Прэзідэнта - інспектар па горадзе Мінску Віталь Прыма правядзе прыём грамадзян у Мінскім гарвыканкаме.
  • Начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Барабанаў выслухае звароту грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта 23 студзеня. Пачатак мерапрыемства запланаваны ў 10.00.
  • Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч 28 студзеня правядзе прыём грамадзян у Аршанскім райвыканкаме.
  • На 29 студзеня запланаваныя сустрэчы з грамадзянамі ў Баранавіцкім райвыканкаме - з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Брэсцкай вобласці Анатолем Маркевічам, у Гродзенскім гарвыканкаме - з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гродзенскай вобласці Іванам Лаўрыновічам.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Прэв'ю: natemat.pl

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.