Вы тут

"Гомельтранснафта Дружба" пачала рамонт на ўчастку нафтаправода Мазыр-Брэст-3


ААТ "Гомельтранснафта Дружба" пачало рамонт на ўчастку нафтаправода Мазыр-Брэст-3, паведамілі на прадпрыемстве.


Будуць рамантавацца 17-ы і 30-ы км магістральнага нафтаправода Мазыр-Брэст-3. У час дыягностыкі тут была выяўлена значная колькасць аднародных дэфектаў у рамках адной секцыі трубаправода. "Акрамя таго, участкі знаходзяцца ў зоне з высокай антрапагеннай актыўнасцю паблізу населеных пунктаў і вадаёмаў. Гэтым абумоўленыя істотныя экалагічныя рызыкі дзейнасці прадпрыемства", - растлумачылі ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

Прадугледжана таксама замена секцый агульнай працягласцю 40 м. Работы плануецца завяршыць 17 студзеня. Як удакладнілі ў кампаніі, гэтыя работы прывядуць да абмежавання тэхнічных магчымасцей трубаправода DN700 на ўчастку Мазыр-Брэст у студзені. Беларускі аператар паведаміў аб гэтых абставінах ПАА "Транснафта".

Усяго на працягу 2019 года было абследавана 1,3 тыс. км лінейнай часткі трубаправодаў. Дыягностыку, згодна з заключаным дагаворам, праводзіла міжнародная кампанія "Бэйкер Х'юз тэхналогіі і трубаправодны сэрвіс". Вынікі праведзенай работы былі адлюстраваны ў справаздачы з рэкамендацыямі па рамонце дэфектаў. У адпаведнасці з імі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" распрацавала план-графік іх устаранення.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.