Вы тут

Дзяўчына са стажам менш за год перакулілася на трасе Мінск – Гродна


Пацярпелі два пасажыры, паведамляе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


15 студзеня каля 3 гадзін ночы на ​​аўтадарозе Мінск — Гродна адбылося ДТЗ. 19-гадовая дзяўчына, кіруючы аўтамабілем “Рэно”, ехала са Скідзеля ў абласны цэнтр. Паблізу вёскі Абухова з-за няправільна выбранай хуткасці вадзіцель не справілася з кіраваннем і з'ехала ў правы па ходу руху кювет, дзе некалькі разоў перакулілася.

Інспектарам дзяўчына патлумачыла, што хуткасць руху аўтамабіля складала каля 130 кіламетраў у гадзіну. Пасведчанне кіроўцы яна атрымала ў мінулым годзе.

У выніку ДТЗ траўмы атрымалі два пасажыры, якія знаходзіліся на заднім сядзенні аўтамабіля. Абодва маладыя чалавекі пасля агляду медыкаў ва ўстанове аховы здароўя былі адпушчаныя дадому. Сама кіроўца не пацярпела.

Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаны ў ходзе праверкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: grodno.mvd.gov.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.