Вы тут

STEM-Hub адкрыўся на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны


Размова ідзе пра ўнікальную для Беларусі лабараторыю інжынерна-тэхнічнай творчасці: доступ да сучаснага абсталявання ў ёй атрымаюць не толькі студэнты ВНУ, але і вучні  старшых класаў. У рамках STEM-Hub будзе запушчана "Школа інжынернага прадпрымальніцтва", у якой каманды, якія складаюцца са студэнтаў першага-другога курсаў і навучэнцаў 10-11 класаў, пад кіраўніцтвам вопытных ментараў будуць вырашаць інжынерна-тэхнічныя задачы.


Праект па адкрыцці STEM-Hub — вынік супрацоўніцтва кампаніі Mastercard, Асацыяцыі "Адукацыя для будучыні" і Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны.

Лабараторыя STEM-Hub заклікана стаць месцам, дзе пануе сапраўдная рабочая атмасфера і ёсць усё неабходнае для таго, каб школьнікі і студэнты маглі рэалізоўваць уласныя інжынерныя задумкі і працягваць працаваць над найбольш удалымі праектамі. Заняткі і майстар-класы ў STEM-Hub будуць праводзіцца выкладчыкамі факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя. Ф. Скарыны, прадстаўнікамі інжынерных кампаній і паспяховымі прадпрымальнікамі.

Адкрыццё STEM-Hub — выдатная магчымасць зблізіць школы з універсітэтамі і прадпрыемствамі, а школьнае навучанне — з тым, што і як прыйдзецца асвойваць будучым абітурыентам пры паступленні на інжынерныя спецыяльнасці ў ВНУ. STEM-Hub таксама дасць магчымасць найбольш таленавітым школьнікам удасканальваць свае веды і навыкі на якасна новым узроўні.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».