Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае прыём грамадзян і юрыдычных асоб


Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае прыём грамадзян і юрыдычных асоб. Па інфармацыі БелТА, чарговыя сустрэчы пройдуць з 16 да 29 студзеня.


Намеснік старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс з 10 гадзін прымае грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта сёння, 16 студзеня. З 12.30 на прадпрыемстве ААТ «Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод» (Столінскі раён) слухае звароты памочнік Прэзідэнта—інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч.

21 студзеня ва Уздзенскім райвыканкаме чакае грамадзян памочнік Прэзідэнта—інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў.

У сераду, 22 студзеня, жыхары сталіцы могуць звярнуцца да памочніка Прэзідэнта—інспектара па Мінску Віталя Прымы. Прыём запланаваны ў Мінскім гарвыканкаме.

Праблемныя пытанні грамадзян 23 студзеня выслухае начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Барабанаў. Пачатак мерапрыемства а 10-й гадзіне ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Прыём грамадзян у Аршанскім райвыканкаме 28 студзеня правядзе памочнік Прэзідэнта—інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.

У апошнюю сераду месяца, 29 студзеня, са зваротамі грамадзян будуць працаваць у Баранавіцкім райвыканкаме памочнік Прэзідэнта—інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч, у Гродзенскім гарвыканкаме — памочнік Прэзідэнта—інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч.

Запіс па прыём ажыццяўляецца ў аддзелах па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Загаловак у газеце: Прыёмы ў студзені

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.