Вы тут

Лукашэнка: Ад пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва з Латвіяй мы бачым вялікую карысць


Учора ўвечары ў Мінск па запрашэнні прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса прыбыў з візітам кіраўнік латвійскага ўраду Артурс Крыш’яніс Карыньш. Сёння з высокім латвійскім госцем сустрэўся беларускі лідар.


Прэзідэнт нагадаў, што дзве краіны звязвае многае. «У нас былі вельмі блізкія адносіны, не проста сяброўскія — блізкія. Нашы эканамічныя сувязі былі вельмі моцныя. Многае мы страцілі за апошнія гады, але важна не столькі шмат глядзець назад, колькі звяртаць сваю ўвагу і свой позірк наперад, — заўважыў ён. — І ў гэтым плане акрэслена шмат напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй».

У адрозненні ад іншых Балтыйскіх дзяржаў, Латвія захавала добры фон для супрацоўніцтва з Беларуссю, дадаў Прэзідэнт. «Думаю, нам трэба скарыстацца гэтым момантам і сур’ёзна пашырыць наша супрацоўніцтва. Тым больш што ад пашырэння гэтага супрацоўніцтва мы бачым вялікую карысць, калі казаць пра эканоміку, як для Латвіі, так і для Беларусі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што абодва бакі вельмі сур’ёзна рыхтуюцца да яго візіту ў Латвію і падзякаваў за запрашэнне наведаць гэту краіну.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што гатовы адказаць на любыя пытанні госця.


Карыньш: Латвіі важна бачыць Беларусь незалежнай і стабільнай

Зваротнае слова на перамовах Крыш’яніс Карыньш пачаў на рускай мове. Ён пажартаваў, што разумее яе лепш, чым кажа на ёй, таму вымушаны перайсці на англійскую, каб «не сказаць што-небудзь не так». «Вы думаеце, я на англійскай лепш вас зразумею, чым на рускай? — пажартаваў у адказ Аляксандр Лукашэнка. — Каб вам лепш размаўляць на рускай, на нашай мове, вы да нас часцей прыязджайце».

Крыш’яніс Карыньш адзначыў, што Латвія зацікаўлена развіваць добрыя адносіны з Беларуссю. «Для нас важна бачыць незалежную, стабільную і квітнеючую Беларусь», — сказаў прэм’ер-міністр. Ён закрануў пытанні падрыхтоўкі візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію, дадаўшы, што ў Рызе яго будуць чакаць 3 красавіка, калі гэтая дата зручная для беларускага боку.

Прэм’ер-міністр дадаў, што ў Латвіі нядаўна змяніліся рэгламенты кіравання партамі, і цяпер яны цалкам падкантрольныя ўраду. «Мы адкрытыя для бізнесу», — адзначыў ён.

Падчас сустрэчы была закранута тэматыка падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе пройдзе ў Мінску і Рызе. Крыш’яніс Карыньш заявіў, што з латвійскага боку ўсё ідзе па плане. «Мы вельмі рады магчымасці праводзіць у наступным годзе чэмпіянат па хакеі разам з вамі, — падкрэсліў ён. — І што асабліва прыемна: беларуская і латвійская каманды ў розных дывізіёнах, таму, можа, у канцы чэмпіянату мы сустрэнемся ў Мінску».


Лукашэнку чакаюць у Латвіі з візітам 3 красавіка

«Вядзецца шмат падрыхтоўчай работы па арганізацыі вашага візіту ў Латвію. З нашага боку можа быць дата 3 красавіка. Калі, вядома, гэта зручна таксама і вашаму боку, то мы будзем вельмі рады бачыць вас», — сказаў Крыш’яніс Карыньш.

Ён разлічвае, што ў беларускую дэлегацыю таксама ўвойдуць прадстаўнікі бізнес-супольнасці, каб бакі змаглі абмеркаваць не толькі палітычнае, але і эканамічнае супрацоўніцтва.

Таварабарот паміж Беларуссю і Латвіяй у 2018 годзе склаў $ 582,7 млн, што амаль на 33 % больш у параўнанні з узроўнем 2017 года. Экспарт — $ 485,6 млн, імпарт — $ 97,1 млн. У студзені-лістападзе 2019 года тавараабарот склаў больш як $ 460 млн, пры экспарце ў $ 377,5 млн.

Экспарт паслуг у 2018 годзе склаў $ 188,2 млн, а па выніках студзеня-кастрычніка мінулага года — $ 136,6 млн.

За 2018 год у эканоміку Беларусі прыцягнута інвестыцый з Латвіі ў аб’ёме $ 107,5 млн, у тым ліку прамых — $ 82,1 млн. У студзені-верасні 2019 года — $ 68 млн, уключаючы $ 53,6 млн прамых.

На тэрыторыі Беларусі працуюць 585 прадпрыемстваў з удзелам латвійскага капіталу — у сферах гандлю, паслуг, дрэваапрацоўкі, фармацэўтыкі. Дзейнічае двухбаковая міжурадавая камісія па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, савет дзелавога супрацоўніцтва, змяшаная камісія па міжнародных аўтамабільных зносінах, рабочая група па транспарце.


Прэм’ер-міністр Латвіі: Мы абмяркоўваем магчымасць імпарту нафты з іншых краін свету ў Беларусь

«У першую чаргу я бы хацеў сказаць, што для латвійскага ўраду надзвычай важна працаваць над тым, каб паляпшаць адносіны з нашым вельмі добрым сябрам Беларуссю і рабіць гэтыя адносіны больш трывалымі, — пракаментаваў журналістам вынікі сустрэчы з беларускім лідарам Крыш’яніс Карыньш. — Мы лічым, што існуе вельмі вялікі патэнцыял для таго, каб зрабіць гэтыя адносіны яшчэ лепш як на палітычным, так і на эканамічным узроўні. Калі казаць пра эканамічныя адносіны, гэта, канешне, транспарт, лагістыка — гэта самыя відавочныя напрамкі, дзе ў нас ужо маюцца напрацоўкі.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, з аднаго боку, можна экспартаваць з Беларусі праз латвійскія парты нафтапрадукты. З другога, з Беларусі праз латвійскія парты можна транспартаваць нафтапрадукты ў іншыя краіны свету. «Мы абмяркоўваем магчымасць імпарту нафты з іншых краін свету ў Беларусь, — заўважыў ён. — Канешне ж, кампаніям трэба вывучыць гэтае пытанне, бо бізнес павінен, вядома, быць ўзаемавыгадным, і мы тут бачым вялікія магчымасці для Латвіі і Беларусі».

Ён падкрэсліў, што практычны бок пытання — за кампаніямі, што тычыцца пазіцыі ўрада Латвіі, то ён у найвышэйшай ступені зацікаўлены ў развіцці бізнес-магчымасцяў, у больш доўгатэрміновых адносінах, калі можна планаваць бізнес і паніжаць цэны.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, па матэрыялах БелТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».