Вы тут

Выкладчык БДУ стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі”


Загадчык кафедры гісторыі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта БДУ Уладзімір Кошалеў стаў лаўрэатам XVI Міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД “Мастацтва кнігі”, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.


Дыплома III ступені ў намінацыі “Вучэбная літаратура і адукацыя” ён удастоены за навучальны дапаможнік для 5 класа “Гісторыя старажытнага свету. Частка першая”. Падручнік пад рэдакцыяй Уладзіміра Кошалева падрыхтаваны і выпушчаны адным з вядучых выдавецтваў краіны — “Народная асвета”. У аўтарскі калектыў таксама ўвайшлі супрацоўнікі кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ Андрэй Прохараў, Алег Перзашкевіч і настаўнік гісторыі і грамадазнаўства салігорскай гімназіі № 1 Вольга Жураўлевіч.

Першая частка дапаможніка “Гісторыя старажытнага свету” прысвечана гісторыі першабытнага грамадства, Старажытнага Усходу і Старажытнай Амерыкі.

Параграфы падручніка ўтрымліваюць тэарэтычны матэрыял з ілюстрацыямі, пытанні і практычныя заданні, якія дазваляюць лепш засвоіць тэму. У дапаможніку ёсць слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў, храналагічная табліца і карты. Акрамя таго, для павышэння цікавасці школьнікаў да навукі спачатку кожнага раздзела прапануюцца тэмы для выканання адпаведных праектаў у рамках заняткаў.

Падчас XVI Міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД “Мастацтва кнігі” ўсяго было ацэнена больш за 80 выданняў з сямі краін: Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана, Расіі і Туркменістана. Ад нашай краіны была прадстаўлена 31 кніга ў 11 намінацыях.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.