Вы тут

«Песня года — 2019» хутка на ўсіх экранах


Грандыёзнае музычнае шоу «Песня года Беларусі — 2019» ужо ў гэтую суботу збярэ папулярных артыстаў і іх прыхільнікаў у Палацы спорту. А тэлеверсію музычнай прэміі ў дзвюх частках мы зможам убачыць на тэлеканале АНТ 25 студзеня.


Удзел у вялікім канцэрце возьмуць больш за тры дзясяткі беларускіх артыстаў, сярод якіх Uzаrі, Іскуі Абалян, Ганна Шаркунова, Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Анжаліка Пушнова, Саша Нэма, гурты NаvіBаnd, Lаs Vеgаs, АURА і многія іншыя. А хэдлайнерам шоу стане Ціма Беларускіх.

Нагадаем, спіс удзельнікаў гала-канцэрта быў сфарміраваны тэлеканалам АНТ з улікам галасавання інтэрнэт-карыстальнікаў, афіцыйных звестак радыёстанцый па ратацыі песень, а таксама ўнёску саміх аўтараў і выканаўцаў у развіццё беларускай нацыянальнай музычнай культуры.

Прэв'ю: istockphoto.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.