Вы тут

Кітаец спрабаваў вывезці са Шры-Ланкі ў багажы 200 атрутных скарпіёнаў


Мытнікі Шры-Ланкі арыштавалі ў міжнародным аэрапорце Бандарнаіку грамадзяніна Кітая, які абвінавачваецца ў спробе вывезці ў багажы 200 атрутных скарпіёнаў, якіх меркавалася выкарыстоўваць для атрымання яду. Пра гэта паведамляе newsru.co.il.


Затрыманы быў аштрафаваны на 100.000 рупій (743 долары ЗША), груз канфіскаваны, пасля чаго яму дазволілі ехаць далей. Прадстаўнік мытні не змог назваць фінансавы эквівалент гэтай кантрабанды, адзначыўшы толькі, што гандаль жывымі жывёламі стаў прыбытковай справай.

На тэрыторыі Шры-Ланкі пражывае каля васямнаццаці відаў атрутных скарпіёнаў, але толькі адзін з іх смяротны для чалавека.

Прэв'ю: zooclub.ru

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.