Вы тут

«Вашы вынікі выклікаюць гонар за народ». Прэзідэнт уручыў узнагароды прадстаўнікам розных сфер


Ганаровыя званні і ордэны прысвоены 40 прадстаўнікам усіх сфер дзейнасці.


Фота БЕЛТА

«Праца кожнага з вас важна для дзяржавы, вашы сумленнасць і адданасць справе захапляюць, а высокія вынікі выклікаюць пачуццё шчырага гонару за наш народ. Тут сабраліся прадстаўнікі практычна ўсіх найважнейшых сфер жыцця. І прыклад вашых заслуг павінен стаць арыенцірам на будучы працоўны год», — сказаў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўзнагароджання ў Палацы Незалежнасці.

Па яго словах, мы ўшаноўваем сёння працавітых, таленавітых і мэтанакіраваных людзей. Людзей, чый трыумф падзеліць уся краіна.

Кіраўнік краіны выказаў удзячнасць прадстаўнікам вытворчай сферы, дзякуючы якім прадукцыя пад маркай «Зроблена ў Беларусі» высока цэніцца ў розных кутках свету: «Давер людзей якасці нашых тавараў дарагога каштуе, але патрабуе пастаяннай самааддачы і зацятасці ў працы».

Падзякаваў Аляксандр Лукашэнка за працу белорускім навукоўцам, якія ствараюць тэхналагічную аснову развіцця Беларусі.

Высокіх узнагарод і званняў удастоены дзеячы культуры і мастацтва. «Творчыя праекты многіх айчынных музыкаў, вакалістаў, мастакоў і кінематаграфістаў (часам) з’яўляюцца «залатым фондам», нацыянальным здабыткам Беларусі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Шэрагі заслужаных майстроў спорту папоўнілі атлеты, якія ўслаўляюць краіну сваімі перамогамі, і як сказаў лідар краіны, аб’ядноўваюць «усіх нас у самым шчырым пачуцці — пачуцці нацыянальнага гонару». 

Адзначаў Аляксандр Лукашэнка працу педагогаў. На іх плячах адказнасць за будучыню нашай краіны і ўмацаванне самасвядомасці беларусаў. 

«У год 75-годдзя Вялікай Перамогі неабходна надаць асаблівую ўвагу пытанням захавання гістарычнай памяці і традыцыйных маральных каштоўнасцей, выхавання падрастаючага пакалення на прыкладах гераічнага подзвігу нашага народа», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Асаблівыя словы ўдзячнасці, канечне, вайскоўцам, супрацоўнікам праваахоўных органаў і судовай сістэмы. Любыя мэты дасягальныя, калі ў грамадстве пануюць мір, стабільнасць і парадак.

«Увасабляючы ў жыццё свае самыя амбіцыйныя планы, вы натхняеце суайчыннікаў на новыя здзяйсненні. Быць лідарам у сваёй сферы — вялікая адказнасць і вялікая штодзённая праца. Дзяржаўнае прызнанне — гэта высокі давер. Я перакананы, што вы яшчэ не раз апраўдаеце яго новымі дасягненнямі на карысць сваёй Айчыны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па меркаванні лідара дзяржавы, талент і творчасць усіх узнагароджаных пасля цырымоніі будуць запатрабаваны яшчэ больш і ў працоўных калектывах, і ў краіне ў цэлым.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне Зінаіда Левачкіна, суддзя суда Ашмянскага раёна Віталь Казакевіч, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па самба дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» Вячаслаў Кат.

Ордэн Францыска Скарыны ўручаны прафесару кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандру Гугніну, члену Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003–2019 гады) Аляксандру Самовічу, загадчыку кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзіміру Тоўсціку, першаму прарэктару Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Святлане Копцевай.

Ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені атрымаў з рук кіраўніка дзяржавы начальнік Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых рботнікаў і спецыялістаў Дэпартамента ахову МУС Ігар Абярэмка і следчы па асабліва важных справах Следчага камітэта Дзмітрый Васюковіч, начальнік Магілёўскага інстытута МУС Валерый Палішчук.

Акрамя гэтага былі прысвоены ганаровыя званні «Заслужаны дзеяч мастацтваў», «Заслужаны дзеяч культуры», «Заслужаны дзеяч навукі», » «Заслужаны работнік прамысловасці», «Заслужаны юрыст», «Заслужаны майстар спорту», «Заслужаны работнік адукацыі», «Заслужаны вынаходнік», «Заслужаны работнік транспарту», «Заслужаны работнік органаў пракуратуры», «Заслужаны артыст», «Заслужаны будаўнік», «Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў»,  «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі».

Каментарый у тэму 

«Я вельмі даўно чакала гэтага звання. Мне вельмі падабаецца, як яго гучыць — «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь». Гэта вельмі прыгожа і адказна. Я вельмі ўдзячная за такую высокую дзяржаўную ацэнку. Гэта вялікае шчасце для любога чалавека, у любой прафесіі, калі твою працу, тое, што ты робіш, заўважаюць» — сказала Вольга Вронская, артыст-вакаліст дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Маладзёжны тэатр эстрады». — Зараз быцццам бы другі віток, быццам хочацца ўздыхнуць больш глыбока і паляцець, расправіўшы крылы. І пець новыя песні, працаваць, выхоўваць новых пераможцаў. Хочацца працаваць».

«У любой сферы сельскагаспадарчага комплексу працаваць цяжка. У кожнага свае цяжкасці і свае рашэніі, таму неабходна прыходзіць і працаваць у гэтай сферы тым, хто любіць зямлю і людзей. Так жа, як і настаўніку, ваеннаму чалавеку неабходна любіць сваю справу, і ўсё атрымаецца, і ўсе цяжкасці можна пераадолець. Гэта ісціна, аксіёма, але гэта праўда», — заўважыў Рыгор Чуйко, генеральны дырэктар Мінскага раённага ўнітарнага прадпрыемства «Агракамбінат «Ждановічы».

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.