Вы тут

Гісторыя сёння


Гісторыя сёння

Круглы стол “Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці”, абвешчаны часопісам “Маладосць”, стане часткай праграмы XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы.

Мерапрыемства адбудзецца  9 лютага, у нядзелю, у апошні выставачны дзень, з пачаткам а 13-й гадзіне. Такі выбар дня і часу абумоўлены тым, што заяўкі на ўдзел у “круглым стале” атрыманы не толькі ад мінскіх даследчыкаў мінулага, але і ад іншагародніх, частка якіх — студэнты, настаўнікі, вучні. У прыватнасці, чакаюцца госці з Гродна, Слоніма, Ліды.

Прапанаванае праблемнае поле закранае пытанні сэнсаў і ролі актуалізацыі мінулага, прычыны пагрэшнасцей сучаснага ўспрымання гістарычных падзей, эстэтыку “наватвораў” і этыку абвяржэнняў, суаднесенасць мэт і сродкаў “ажыўлення” гістарычных асоб і падзей, інтуітыўныя падыходы ў даследаваннях і новыя межы ў сумненнях і пафасе. Важна адзначыць, што тэматыка і спецыфіка “круглага стала”, ініцыяванага “Маладосцю”, выклікала досыць вялікую і адназначна жывую цікавасць. У выніку праграму мерапрыемства складуць выступленні на тэмы вуснай і лакальнай гісторыі, гістарычнай фікцыі і гістарычнай прозы, у актуальным кантэксце будуць закрануты вобразы Рагнеды, Льва Сапегі і Уладзіслава Сыракомлі, а гістарычная спадчына будзе разгледжана нават і праз прызму Instagram. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў “круглага стала” звернуцца вядомыя гісторыкі і літаратары.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.