Вы тут

У Барысаве дачка падазраецца ў крадзяжы грошай з банкаўскай карткі маці


Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа ў дачыненні да 27-гадовай мясцовай жыхаркі, якая падазраецца ў крадзяжы грошай з крэдытнай банкаўскай карткі.


У аператыўна-дзяжурную службу звярнулася 60-гадовая барысаўчанка. Жанчына патлумачыла, што з яе крэдытнай карткі прапала 2 тысячы рублёў. Прапажу яна выявіла, калі атрымала ліст ад банка аб неабходнасці разлічыцца па крэдыту. Аднак гэтая вестка выклікала ў барысаўчанкі здзіўленне: крэдытнай карткай у апошні час яна не карысталася.

Пад падазрэнне аператыўнікаў трапіла дачка пацярпелай. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна яшчэ ў верасні мінулага года ўзяла з тумбачкі банкаўскую картку, з якой пасля зняла 2 тысячы рублёў. Як паведамляе Барысаўскі РУУС, дзяўчына прызналася ў зробленым і патлумачыла, што ёй спатрэбіліся грошы. Дарэчы, фінансы яна паспела выдаткаваць на асабістыя патрэбы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?