Вы тут

Форум, прысвечаны Міжнароднаму Дню памяці ахвяраў Халакосту, пройдзе 27 студзеня


У Міжнародны Дзень памяці ахвяраў Халакосту ў IBB Minsk адбудзецца Форум “Праблемы талерантнасці ў сучасных грамадствах” з удзелам еўрапейскіх паслоў, дыпламатычных місій прадстаўнікоў розных канфесій, былых вязняў канцлагераў і дзяцей вайны.


Госці форуму абмяркуюць праблемы талерантнасці ў сучасным грамадстве і прымуць удзел у панэльных сесіях ў фармаце “Сусветнага кафэ”. У рамках Форуму адбудуцца дыскусіі: “Шляхі прадухілення ксенафобіі ў культурнай прасторы”, “Роля адукацыі ў зніжэнні ўзроўню ксенафобіі ў грамадстве на прыкладзе антысемітызму”, “Як змагацца з ксенафобіяй ў медыя і сетках”, “Метады барацьбы са злачынствамі на глебе нянавісці”.

Таксама падчас Форуму адбудзецца адкрыццё гісторыка-дакументальнай выставы "Халакост: знішчэнне, вызваленне, выратаванне», якую прадставіць Ілья Альтман, сустаршыня Цэнтра “Халакост” (Расія).

Нагадаем, што Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН  27 студзеня: менавіта ў гэты дзень у 1945-м годзе быў вызвалены канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц у Асвенцыме. За час яго існавання там загінулі больш за 1 мільён яўрэяў. Па розных ацэнках, на беларускай тэрыторыі падчас акупацыі нацыянал-сацыялістамі загінула больш за 700 тысяч або каля 90 % яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала тут да вайны.

Арганізатарамі Форуму “Праблемы талерантнасці ў сучасных грамадствах” выступаюць МГА “Узаемаразуменне”, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Рау (IBB Minsk), Іудзейскае Рэлігійнае Аб'яднанне ў Рэспубліцы Беларусь, Рэлігійнае аб'яднанне абшчын прагрэсіўнага іудаізму, Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: mix.tn.kz

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.