Вы тут

У Беларусі 37,5% работнікаў атрымліваюць заробак вышэй за Br1 тыс.


Паводле дадзеных аб медыяннай заработнай плаце за лістапад 2019 года, 37,5% работнікаў у Беларусі атрымлівалі зарплату вышэй за Br1 тыс., паведамілі БЕЛТА ў Белстаце.


Медыянны заробак - гэта паказчык, які адлюстроўвае суму ў цэнтры заробнага шэрагу і дзеліць яго на дзве роўныя часткі (палова работнікаў маюць заробак менш за гэтае значэнне, палова - больш). Дадзеныя аб медыяннай зарплаце работнікаў у Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці публікуюцца двойчы ў год: па выніках за май і за лістапад. Калі ў маі 2019 года яе памер складаў Br802,7, то ў лістападзе - Br848,5.

Не варта блытаць медыянную зарплату з сярэдняй па краіне. Паказчык намінальнай налічанай сярэдняй зарплаты за лістапад 2019 года, па дадзеных Белстата, складаў Br1113,1.

У разрэзе рэгіёнаў самы высокі паказчык медыяннай зарплаты ў сталіцы - Br1087,5 (і самы вялікі разрыў з сярэднім заробкам - Br450,2), далей ідуць Мінская вобласць - Br854,8, Брэсцкая - Br790,2, Гродзенская - Br777,7, Гомельская - Br774,7, Магілёўская - Br768,2 (дзе, дарэчы, самы маленькі разрыў паміж медыянным і сярэднім заробкамі - Br153,8) і, нарэшце, Віцебская вобласць з паказчыкам Br757,8.

Размеркаванне колькасці работнікаў па памерах налічанай заработнай платы склалася наступным чынам: да Br300 атрымлівалі 2,1% работнікаў, ад Br300,1 да Br400 - 7%, ад Br400,1 да Br1000 - 53,4%. Даволі высокі адсотак - 23,7% - тых работнікаў, заробак якіх склаў ад Br1000,1 да Br1500. Вышэй гэтай сумы, але ў межах Br2000, атрымлівалі 7,9% работнікаў. Яшчэ больш - да Br3000 - 3,9%, да Br5000 - 1,3%, да Br7000 - 0,4%, да Br10000 - 0,2% і вышэй гэтай сумы - 0,1%.

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.

Спорт

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Менавіта з Бабруйска выйшлі прызёры самых прэстыжных сусветных турніраў па веславанні, барацьбе, боксе, шахматах, лёгкай і цяжкай атлетыцы.

Грамадства

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Летась у Мінскай вобласці адлавілі больш за пяць тысяч бадзяжных жывёл, толькі 203 з іх знайшлі свой дом. Толькі ўявіце сабе, як лічбы адлову павялічваюцца ў маштабах усёй краіны!