Вы тут

НАН Беларусі запрашае на "Тыдзень навукі"


У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, з 20 па 25 студзеня Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Тыдзень навукі”.


Усе жадаючыя могуць бясплатна наведаць Музей гісторыі НАН Беларусі, пазнаёміцца ​​з унікальнымі экспанатамі археалагічнай экспазіцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. У гэтыя дні расчыняць дзверы навуковыя ўстановы Нацыянальнай акадэміі навук. Для правядзення групавых экскурсій неабходна накіраваць заяўку. Вядомыя навукоўцы і маладыя даследчыкі сустрэнуцца з навучэнцамі, выступяць у школах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах з навукова-папулярнымі лекцыямі.

Музей гісторыі НАН Беларусі з'яўляецца мемарыяльным комплексам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адначасова культурна-асветніцкай установай. На плошчы каля 250 кв. м. тут размешчана больш за 3,5 тысячы  экспанатаў, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення і развіцця навукі ў Беларусі, стварэнне і развіццё навуковых напрамкаў, навуковую і навукова-практычную дзейнасць вучоных, навуковых падраздзяленняў і інстытутаў, станаўленне акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных , медыцынскіх і гуманітарных навук, выбітныя  дасягненні беларускіх вучоных, міжнародныя навуковыя сувязі, пытанні дзяржаўнага кіраўніцтва навукай.

Тэлефон для кантактаў па наведванні музея: 8 (029) 241-52-10 (Аляксандр).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: blog.predanie.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.