Вы тут

Беларускую дэлегацыю з зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў сустрэлі ў Мінску


У актыве каманды Беларусі на ІІІ зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях дзве ўзнагароды: «золата» Ільі Корзуна ў хакеі і бронзавы медаль Юліі Кавалеўскай у біятлоне.


Дадому вярнулася першая частка дэлегацыі. У аэрапорце чэмпіёна Гульняў Ілью Корзуна і яго партнёраў па камандзе, гарналыжніка Максіма Давыдаўскага і трэнера Аляксандра Наканечнага, сустракалі прадстаўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і родныя.

Асаблівыя віншаванні з паспяховым выступленнем прымаў уладальнік залатога медаля Ілья Корзун, які ў хакеі 3х3 у складзе сваёй каманды перамог у фінале. «Крануты такой увагай да нашай каманды. Вядома, перад стартамі ў Лазане спадзяваліся на добрае выступленне. Калі ўжо ў ходзе спаборніцтваў выйшаў у фінал са сваёй камандай, то нацэліліся толькі на залаты медаль, — расказвае Ілья. — Рады, што дасягнуў гэтай мэты. Гэта добры вопыт узаемадзеяння разам з іншымі гульцамі, з якімі раней не сустракаліся. За кароткі перыяд нам удалося стварыць баяздольны калектыў і дамагчыся поспеху. Радуе і ўвага тут, у Мінску: прыехалі нас павіншаваць проста ў аэрапорт — прыемна бачыць такую ўвагу».

Трэнер беларускай хакейнай каманды Дзмітрый Мацюх адзначыў, што паспяховае выступленне гульцоў (акрамя залатога медаля Ільі Корзуна — чацвёртае месца ў Данііла Карповіча) сведчыць пра добрую школу падрыхтоўкі хакеістаў у Беларусі. «Галоўная мэта юнацкіх Алімпійскіх гульняў — не дасягненне нейкага канкрэтнага выніку, а зносіны паміж спартсменамі з розных краін. Гэта якраз прадугледжваў фармат спаборніцтваў па хакеі 3х3, дзе ў каманды ўваходзілі прадстаўнікі розных краін. Спадзяюся, хлопцы атрымалі задавальненне ад гульні, абмену вопытам і зносін, а мы пацвердзілі, што наша школа падрыхтоўкі дае вынікі», — адзначыў ён.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Увага прызёрам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.