Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вашы сілы, уменні і здольнасці будуць у поўнай меры запатрабаваны. Але вы, здаецца, надта загразлі ў дробязях, каб гэта заўважыць. Разбірайцеся ў іх паступова, не варта практыкаваць нязменныя працоўныя вахты. Вас можа пацягнуць на подзвігі і авантуры, гэтыя парывы лепш стрымаць. Хатнія клопаты ў выхадныя толькі павысяць настрой.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні давядзецца нешта мяняць. Або ў адносінах з блізкімі людзьмі, або з калегамі па рабоце. У сераду паспрабуйце не дапускаць агрэсіі і негатыву. У другой палове тыдня магчымы нечаканы паварот да лепшага ў партнёрскіх адносінах або судовых справах за кошт з'яўлення цалкам новай інфармацыі.


БЛІЗНЯТЫ. Напружаная работа ў пачатку тыдня можа вас стаміць, але фінансавыя перспектывы стануць больш зразумелыя і прыемныя, што акупіць усе перажыванні. У пятніцу многія праблемы знойдуць сваё рашэнне. Каханы чалавек парадуе, а любоў акрыліць.


РАК. Тыдзень можа аказацца вельмі спрыяльным, і нават мінімальныя намаганні здольныя будуць прынесці істотныя вынікі. Давядзецца здзяйсняць неардынарныя ўчынкі. У другой палове тыдня давядзецца разбірацца з праблемамі сяброў. І вы сапраўды зможаце дапамагчы. У пятніцу паразуменне з навакольнымі будзе ідэальнае.


ЛЕЎ. Тыдзень спрыяльны для новых спраў, пошуку партнёраў і аднадумцаў. Адзінае, што можа азмрочыць настрой, — гэта спазненні і непаразуменні, таму паспрабуйце разлічваць час, звязаны з паездкамі і перасоўваннямі, «з запасам». А ў размовах і публічных выступленнях непажадана злоўжываць жартамі. Закаханасць не заўсёды спрыяе засяроджанасці ў рабоце. Ваш дэвіз у выхадныя — «трымацца залатой сярэдзіны».


ДЗЕВА. Гэты тыдзень — удалы час для прымірэння з ворагамі і здабыцця новых сяброў. Шчырасць, дабрыня і шчодрасць прынясуць нечаканы поспех. У панядзелак і аўторак варта часова звузіць кола зносін — не марнуйце сілы на пустыя размовы. У чацвер вашы жаданні пачнуць выконвацца, калі яны не зусім фантастычныя. Дэвіз на пятніцу: «Спакой і толькі спакой» — што б ні здарылася, трымайце сябе ў руках.


ШАЛІ. Вам можна спадзявацца на поспех у прафесійнай сферы і ў бізнесе. Аб'ём работы на тыдзень не здзівіць і не спалохае. Могуць засмуціць толькі вынікі працы, але вы занадта крытычныя да сябе. Будзьце аб'ектыўныя. Аўторак — ўдалы дзень для рызыкі і прыняцця хуткіх рашэнняў. У сераду можаце адчуць напружанне ў калектыве. Лепш прамаўчаць, чым высвятляць адносіны.


СКАРПІЁН. Надыходзіць спрыяльны перыяд для рэалізацыі многіх пачынанняў. Будзьце энергічныя, актыўныя, вынаходлівыя. Раскрываючы свой творчы патэнцыял, вы добра заробіце. Справы пойдуць лёгка, трэба будзе толькі накіроўваць сваю энергію ў патрэбнае рэчышча, падтрымліваючы ўласны рух у патоку падзей. У гэты час вам лёгка будзе падняцца па службовай лесвіцы, разбагацець, зрабіць шчаслівым каханага чалавека.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень падорыць новыя сілы для дасягнення пастаўленых мэт. Вас чакае значнае прасоўванне ў справах. У аўторак зможаце дасягнуць таго, пра што марылі, прычым на гэта не давядзецца затрачваць шмат намаганняў. У пятніцу паездкі і сустрэчы не прынясуць чаканых вынікаў, лепш прысвяціць гэты дзень звычайнай рабоце. У суботу пажадана не ўступаць у канфлікт з навакольнымі адкрыта. Лепш не спрачайцеся і згаджайцеся, але працягвайце спакойна рабіць усё па-свойму.


КАЗЯРОГ. Тыдзень можа парадаваць ажыццяўленнем даўняга праекта. Многае будзе залежаць ад вашай мэтанакіраванасці. Калі вы хочаце дасягнуць поспеху, то неабходна вызначыцца з прынцыпамі і дакладна высветліць, чаго вы хочаце і на якіх умовах. Серада — прыемны і напоўнены падзеямі дзень. Больш размаўляйце з людзьмі, кажыце ім кампліменты. Калі ёсць просьбы да кіраўніцтва, можаце смела з імі звяртацца, бо вынік будзе станоўчы. У чацвер не забывайце пра сваю сям'ю. Пятніца — удалы дзень для канструктыўных прапаноў, аднак прыслухайцеся да парад калег.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні надыходзіць спрыяльны момант для абнаўлення ў многіх жыццёвых сферах. Не варта таптацца на месцы, трэба рухацца наперад. Аўторак можа падарыць радасць зносін з сябрамі і аднадумцамі. У чацвер і пятніцу ўдасца прадэманстраваць прафесіяналізм і сваю незаменнасць, што можа прынесці вам прыемную ўзнагароду.


РЫБЫ. Спадарыня Фартуна вырашыла ўсміхнуцца вам. Тыдзень, хутчэй за ўсё, акажацца менш напружаны, чым мінулы. З'явяцца і вольны час, і магчымасць крыху адпачыць і развеяцца. Глядзіце на жыццё рэальна. Паспрабуйце не прыніжаць самаацэнку. У чацвер надарыцца магчымасць новага заробку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».