Вы тут

У Мінску прайшоў канцэрт «Песня года Беларусі»


Больш за чатыры гадзіны музыкі, куміры розных пакаленняў і новыя ўзнагароды: у сталічным Палацы спорту прайшоў канцэрт «Песня года Беларусі».


Удзельнікаў гала-канцэрту «Песні года» па выніках 2019-га вызначалі з 60 айчынных выканаўцаў і калектываў. Лепшых сярод іх выбіралі прыхільнікі ў тэлефонным і інтэрнет-галасаванні (на сайце АНТ прагаласаваў амаль мільён чалавек!), а таксама музычныя рэдактары радыёстанцый па выніках ратацый. Акрамя таго, асабісты ўнёсак у развіццё беларускай эстрады і рост выканальніцкага майстэрства ацэньвала прафесійнае журы на чале з народным артыстам Беларусі Анатолем Ярмоленкам.

У выніку атрымалася шоу працягласцю ў 4,5 гадзіны, у якім выступіла правераная абойма эстрадных выканаўцаў — Іна Афанасьева, Алена Ланская, Вікторыя Алешка, Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Саладуха, Аляксей Хлястоў, гурты «Аура», «Дразды», дзядзя Ваня, Анастасія Ціхановіч Іскуі Абалян, Юзары, Тэо і Вольга Рыжыкава, а таксама артысты новага пакалення — гурты «Naviband» і «Nizkiz», Лера Яскевіч, «дзеці Еўрабачання» Аляксандр Мінёнак, Кірыл Гуд, Хелена Мерааі, спецыяльны госць Ціма Беларускіх ды іншыя.

Сёлета, дарэчы, упершыню за паўтара дзясяткі гадоў існавання адбыліся змены ў звыклым фармаце «Песня года». Калі раней кожны ўдзельнік канцэрту атрымліваў дыплом лаўрэата, то цяпер экспертная рада прафесіяналаў у сферы музыкі і культуры, шоу-бізнесу і тэлебачання прысудзіла ўзнагароды пераможцамф у асобных намінацыях — «Лепшы выканаўца», «Лепшая спявачка», «Лепшы аўтар музыкі» і «Лепшы аўтар слоў», «Лепшы гурт», «Адкрыццё года» і, натуральна, «Песня года». Пераможцаў, як заведзена на падобных цырымоніях, з належнай доляй інтрыгі і пафасу члены судзейскай камісіі зачытвалі на лістках з канвертаў і ўручалі ў дадатак да тытулаў і кампліментаў прызавыя статуэткі — таксама новага ўзору.

Акрамя таго, тэлеканал АНТ уручыў спецыяльную ўзнагароду «За вернасць беларускай эстрадзе». Адмысловую рпрэмію заснавала Міністэрства культуры Беларусі — кіраўнік ведамства Юрый Бондар назваў «Песню года» сапраўдным святам, усім удзельнікам якога — арганізатарам, артыстам, гледачам, — «удалося стварыць непаўторную атмасферу трыумфу беларускага эстраднага мастацтва».

Больш падрабязна пра некаторыя цікавінкі канцэрту «Звязда» раскажа ў бліжэйшым нумары, а цалкам тэлеверсію «Песні года» пакажа тэлеканал АНТ увечары 25 студзеня.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Ганна ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.