Вы тут

У Латвіі заявілі, што маюць інфраструктуру для таго, каб перапампоўваць нафту ў Беларусь


Латвія мае тэхнічную магчымасць і неабходную інфраструктуру для таго, каб перапампоўваць нафту праз свае парты ў Беларусь, паведаміў міністр зносін Латвіі Таліс Лінкайтс ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.


- Мы маем усю неабходную інфраструктуру для таго, каб перапампоўваць нафту праз Латвію ў Беларусь і назад, у абодвух напрамках. Ёсць такая тэхнічная магчымасць, проста трэба агаварыць магчымасці, - сказаў міністр. Паводле яго слоў, калі ў Беларусі ёсць такая неабходнасць, латвійскі бок "заўсёды рады прапанаваць свае паслугі"

Як паведамляе АНТ, ужо зараз Рыга цалкам адкрыта кажа, што гатовая зрабіць Мінску пэўныя прапановы па транзіце. І тычацца яны перагляду тарыфаў. Калі Прэзідэнт Беларусі прыедзе ў Рыгу і захоча ўбачыць, да прыкладу, Рыжскі порт, то яму гатовыя паказаць і сховішчы для калійных угнаенняў, і рэзервуары для нафты. Інфраструктурна і геапалітычна Латвія гатова да любых паваротаў.

Прэв'ю: infranews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».